Parotia wahnesi

Parotia wahnesi — птушка сямейства райскіх птушак. Назва дадзена ў гонар нямецкага калекцыянера Карла Ванеса (ням.: Carl Wahnes), які адкрыў гэты від у 1906 годзе.

Parotia wahnesi
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Parotia wahnesi Rothschild, 1906

Ахоўны статус
Знаходзяцца ва ўразлівым становішчы
Уразлівыя
IUCN 3.1 Vulnerable : / 22706183

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  561850
NCBI  681204

Апісанне

Самец мае вясёлкавую жоўта-зялёную грудку, падоўжаныя чорныя пёры, самка бурая, з чорнай галавой. Памер птушак — прыкладна 43 см у даўжыню. Пра жыццё і звычкі вядома мала. Сілкуецца ў асноўным садавіной і членістаногімі.

Арэал

Гэты від -- эндэмік горных лясоў паўвострава Юон і гор Адальберта на паўночным усходзе Папуа-Новай Гвінеі[1][2].

Размнажэнне

Самец палігамны і выконвае відовішчныя шлюбныя танцы на лясной падсцілцы.

Кладкі, верагодна, утрымліваюць 1, часам 2 яйкі бледнага крэмавага колеру памерам 40 х 26 мм. Яйкі маюць розную структуру палос і кропак.

Ахова

Папуляцыя птушак складае менш за 10 000 дарослых птушак і колькасць працягвае зніжацца, таму від уключаны ў Міжнародную Чырвоную Кнігу.

Зноскі