Абазначэнні, якія выкарыстоўваюцца ў найменнях таксонаў

спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя
(Пасля перасылкі з Orth. var.)
Гэта старонка — гласарый. Гл. таксама галоўны артыкул: Сістэматыка

Скарачэнні і іншыя абазначэнні, якія выкарыстоўваюцца ў назвах біялагічных таксонаў

Агульныя правілы

  • Назву таксона ў рангу вышэй за від рэкамендуецца пісаць з вялікай літары.
  • Раней дапушчалася напісанне відавых эпітэтаў з вялікай літары ў тым выпадку, калі яны ўтвораны ад імя ці прозвішча, але цяпер усе відавыя эпітэты пішуць з малой літары.
  • Эпітэты, якімі пазначаюць культывары, пішуцца з вялікай літары (гл. cv.).

Спіс абазначэнняў

aggr.

  • aggr. (скар. ад лац.: aggrego) — нефармальная група падобных відаў

anon.

  • anon. (скар. ад лац.: anonymus) — аўтар невядомы

auct.

  • auct. (скар. ад лац.: auctorum) — у аўтараў, у розных аўтараў

auct. pl.

  • auct. pl. (скар. ад лац.: auctorum plurimorum) — у розных аўтараў
Прыклад: у спісе таксонаў роду Сардэчнік (Leonurus) на сайце GRIN маюцца запісы:
Leonurus sibiricus L.
Leonurus sibiricus auct. pl. = Leonurus japonicus Houtt.
Іх варта разумець так: правільнай варта лічыць назву, аўтарам якога з’яўляецца Карл Ліней — Leonurus sibiricus L.; назвы ж Leonurus sibiricus, у якасці аўтара якіх названы якія-небудзь іншыя асобы, з’яўляюцца няправільнымі і павінны разглядацца ў якасці сіноніма правільнай назвы Leonurus japonicus Houtt.

candidatus

  • candidatus (лац.) — кандыдат, сушукальнік; у мікрабіялогіі: слова, якое ідзе перад назвай таксона і паказвае на тое, што гэты мікраарганізм пакуль не культываваны (гэта значыць тыпавыя штамы гэтага мікраарганізма яшчэ не дэпанаваны, што ў наш час з’яўляецца абавязковай умовай прызнання яго назвы)[1]
Прыклад: Candidatus Brocadia anammoxidans Jetten et al.

cf.

  • cf. (скар. ад лац.: confer) — непацверджаная ідэнтыфікацыя
Прыклады:
  • Pteridinium cf. simplex Gurich
  • cf 1963. Pteridinium simplex Glaessner

comb. nov.

  • comb. nov. (скар. ад лац.: combinatio nova) — новая камбінацыя, гэта значыць камбінацыя, утвораная ад раней апублікаванай законнай назвы[2]

convar.

  • convar. (скар. ад лац.: convarietas) — група разнавіднасцей

ct.

  • ct. (скар. ад лац.: chemotypus) — хематып (група арганізмаў, якая вылучаецца з таксона і мае здольнасць да ўтварэння тых ці іншых хімічных рэчываў)
Прыклад: Thymus vulgaris ct. thymol —Чабор звычайны, тымольны тып

cv.

  • cv. (скар. ад лац.: cultivar) — культывар (група раслін, якая падтрымліваецца культываваннем)

Назва сорту пішацца пасля назвы таксона (роду, віда, падвіда). Выкарыстоўваецца два варыянты запісу назвы культывара: гэта назва можа аддзяляцца ад назвы таксона абазначэннем cv., а можа быць у адзіночныя двукоссі (у другім выпадку скарачэнне cv. не выкарыстоўваецца).

Прыклады запісу назвы для аднаго з сартоў піерыса японскага — Forest Flame (на фатаграфіі):

  • Pieris formosa cv. Forest Flame
  • Pieris formosa ‘Forest Flame’

emend.

  • emend., часам em. (скар. ад лац.: emendavit) — выправіў, перарабіў[3]
  • emend., часам em. (скар. ад лац.: emendatus, emendata, emendatum — выпраўлены, зменены, палепшаны) — абазначэнне, якое паказвае на тое, што граніцы таксона былі зменены без змены тыпу яго назвы; ставіцца пасля абазначэння аўтара назвы таксона ў яго першапачатковых граніц і да абазначэння аўтара, адказнага за гэтыя змены[4]
Прыклад: Bacillus Kohn emend. Migula

et

  • et (лац.) і

et al.

  • et al. (скар. ад лац.: et alii) — і іншыя; абазначэнне выкарыстоўваецца для скарочанага запісу спісу аўтараў данага таксона; гэта скарачэнне шырока выкарыстоўваецца і ў іншых галінах навукі
Прыклад: замест запісу Petasites hybridus (L.) G.Gaertn., B.Mey. & Scherb. дапушчальна выкарыстоўваць скарочаны запіс Petasites hybridus (L.) G.Gaertn. et al.

ex

  • ex (лац.) — з, у адпаведнасці з, паводле
1. у батаніцы выкарыстоўваецца для сувязі прозвішчаў двух аўтараў, з якіх другі сапраўды апублікаваў назву таксона, прапанаваную, але сапраўды не апублікаваную першым;
2. у заалогіі і бактэрыялогіі выкарыстоўваецца для сувязі прозвішчаў двух аўтараў, з якіх першы апублікаваў назву таксона, прапанаваную, але не апублікаваную другім

f.

  • f., ці fil. (скар. ад лац.: filius) — сын
Прыклад: Hook. — скарачэнне прозвішча батаніка Уільяма Джэксана Гукера; Hook.f. — скарачэнне прозвішча яго сына, батаніка Джозефа Долтана Гукера
  • f. (скар. ад лац.: forma) — форма; у батаніцы: слова, якое ўваходзіць у назву таксона і паказвае на адпаведны ранг гэтага таксона

f. sp.

  • f. sp. (скар. ад лац.: forma specialis) — спецыяльная форма; у батаніку і мікалогіі: абазначэнне, якое ўваходзіць у назву таксона і паказвае на форму паразіта (расліны, грыба), адаптаванага да спецыфічнага гаспадара; наменклатура спецыяльных формаў не рэгулюецца палажэннямі Міжнароднага кодэкса батанічнай наменклатуры

fil.

  • fil. — гл. f.

hort.

  • hort. (скар. ад лац.: hortulanorum) — у садоўнікаў; у батаніцы выкарыстоўваецца для пазнячэння садоўніцкага паходжання назвы
Прыклад: Dioscorea illustrata hort. ex W.Bull — запіс пазначае, што батанік W. Bull сапраўды апублікаваў назву гэтага віду, які і да яго выкарыстоўваўся ў садаводстве

in

  • in (лац.) — у; выкарыстоўваецца для сувязі прозвішчаў двух аўтараў, з якіх другі быў выдаўцом ці аўтарам усёй працы, а першы адказны за сапраўднае апублікаванне ці прыдатнасць назвы таксона
Прыклад: Pimpinella hookeri C.B.Clarke in Hook.f. — гэта азначае, што Чарлз Бэран Кларк апублікаваў назву віду ў працы Джозефа Долтана Гукера.

incertae sedis

  • incertae sedis (лац.) — нявызначанага становішча; выраз, які паказвае на тое, што становішча таксона ў сістэме няяснае

ined.

  • ined. (скар. ад лац.: ineditus) — не апублікавана; пішацца пасля назвы таксона, каб паказаць, што гэта назва да гэтага моманту часу яшчэ не апублікавана

MS

  • MS (скар. ад лац.: manuscriptum) — рукапіс; пішацца пасля назвы таксона, каб паказаць, што гэтая назва не была апублікавана, а згадвалася іншым чынам

nec

  • nec (лац.) — і не; выкарыстоўваецца ў канструкцыі non… nec для тлумачэння, што гэты таксон не варта разумець ні ў тым сэнсе, які прыведзены пасля слова non, ні ў тым сэнсе, які прыведзены пасля слова nec (звычайна гэта адносіцца да таксанамічных амонімаў)
Прыклад: Bartlingia Brongn. (1827) non Rchb. (1824) nec F.Muell. (1877) — запіс пазначае, што разглядаецца таксон Bartlingia, апісаны Адольфам Тэадорам Браньярам у 1827 годзе, а не таксоны, якім у 1824 і 1877 годзе адпаведна Людвіг Райхенбах і Фердынанд фон Мюлер далі тое ж імя

nom. ambig.

  • nom. ambig. (скар. ад лац.: nomen ambiguum) — двухсэнсоўная назва; назва, якая рознымі аўтарамі выкарыстоўвалася для розных таксонаў

nom. cons.

  • nom. cons. (скар. ад лац.: nomen conservandum)
1. у батаніцы: кансерваваная назва таксона; такая назва сямейства, рода ці віду, якая зацверджана ў якасці законнай і з’яўляецца прыярытэтнай у параўнанні з іншымі назвамі гэтага таксона пры тым, што яна супярэчыць аднаму ці некалькім палажэнням Міжнароднага кодэкса батанічнай наменклатуры (МКБН) (напрыклад, была незаконнай пры апублікаванні ці не мела прыярытэту); гэты ж тэрмін ужываецца да назвы, для якой быў пастаўлены пасродкам кансервацыі яго тып, напісанне або граматычны род[5]
Прыклад: Amborellaceae Pichon, nom. cons. (1948)
2. у заалогіі: захаваная назва таксона; выкарыстанне такой назвы афіцыйна дазволена, нягледзячы на тое, што яна супярэчыць аднаму ці некалькім палажэнням Міжнароднага кодэкса заалагічнай наменклатуры (МКЗН)

nom. dub.

  • nom. dub. (скар. ад лац.: nomen dubium) — назва сумніўная; гэтая назва мае нявызначанае ўжыванне ці з прычыны немагчымасці здавальняючай тыпіфікацыі, ці з прычыны немагчымасці ўсталяваць, да якога таксона мусіць быць аднесены наменклатурны тып гэтай назвы

nom. illeg.

  • nom. illeg., ці nom. illegit. (скар. ад лац.: nomen illegitimum) — незаконная назва; назва таксона, якая не адпавядае артыкулам адпаведнага наменклатурнага кодэкса, хоць і сапраўды была апублікавана; прыкладам незаконнай назвы можа служыць амонім (назва, арфаграфічна ідэнтычная іншай, але заснаваная на іншым наменклатурным тыпе)

nom. inval.

  • nom. inval. (скар. ад лац.: nomen invalidum) — несапраўдная (невалідная) назва таксона

nom. nov.

  • nom. nov. (скар. ад лац.: nomen novum) — новая назва; назва таксона, якая прапанавана і апублікавана з мэтай неабходнай замены раней апублікаванай назвы; гэтае скарачэнне можа адносіцца да назвы толькі таго таксона, які быў вядомы і раней, але пад іншай назвай[6]

nom. nud.

  • nom. nud. (скар. ад лац.: nomen nudum) — назва «голая»; назва, апублікаваная без суправаджэння адпаведным апісальным матэрыялам; таксама лічыцца несапраўднай (nom. inval.)

nom. prov.

  • nom. prov. (скар. ад лац.: nomen provisorum) — папярэдняя (загадзя прапанаваная) назва таксона, сапраўднае апісанне якой адбудзецца ў будучыні

nom. rej.

  • nom. rej., nom. rejic. (скар. ад лац.: nomen rejiciendum) — назва адпрэчаная; назва, выкарыстанне якога афіцыйна адпрэчана (звычайна з прычыны перавагі іншай назвы)

nom. subnud.

  • nom. subnud. (скар. ад лац.: nomen subnudum) — «амаль голая» назва; назва, якая не мае дастатковага апісання для аднясення да таго ці іншага арганізма; абазначэнне неафіцыйнае, тэрмін не прызнаецца МКБН і МКЗН

nom. superfl.

  • nom. superfl. (скар. ад лац.: nomen superfluum) — залішняя назва; назва, заснаваная на тым жа тыпе, што і іншая раней апублікаваная сапраўдная назва; таксама лічыцца незаконнай (nom. illeg.)

nom. utique rej.

  • nom. utique rej. — безумоўна адпрэчаная назва; яна сама і ўсе камбінацыі, заснаваныя на ёй, не павінны выкарыстоўвацца, нягледзячы на магчымы прыярытэт.

non

  • non (лац.) — не
1. выкарыстоўваецца для таго, каб паказаць, у якім сэнсе не варта разумець гэтую назву (звычайна гэта адносіцца да таксанамічных амонімаў)
Прыклад: Pfeifferella Labbe (1899) non Buchanan (1918) — запіс паказвае, што разглядаецца таксон Pfeifferella Labbe (1899), а не таксон Pfeifferella Buchanan (1918)
2. выкарыстоўваецца ў канструкцыі non… nec для тлумачэння, што гэты таксон не варта разумець ні ў тым сэнсе, які прыведзены пасля слова non, ні ў тым сэнсе, які прыведзены пасля слова nec
Прыклад гл. у раздзеле nec
3. выкарыстоўваецца ў канструкцыі sensu… non для тлумачэння, што гэты таксон разумеецца ў тым сэнсе, які прыведзены пасля слова sensu, а не ў тым, што прыведзены пасля слова non
Прыклад: гл. у раздзеле sensu.

nothof.

  • nothof. (скар. ад лац.: nothoforma) — гібрыдная форма (аналаг рангу форма для гібрыдаў); скарачэнне nothof. выкарыстоўваецца па аналогіі са скарачэннем f.

nothosubsp.

  • nothosubsp. (скар. ад лац.: nothosubspecies) — гібрыдны падвід (аналаг рангу падвід для гібрыдаў); скарачэнне nothosubsp. выкарыстоўваецца па аналогіі са скарачэннем subsp.

nothovar.

  • nothovar. (скар. ад лац.: nothovarietas) — гібрыдная разнавіднасць (аналаг рангаў разнавіднасць ці варыетэт для гібрыдаў); скарачэнне nothovar. выкарыстоўваецца па аналогіі са скарачэннем var.

opus utique oppr.

  • opus utique oppr. (скар. ад лац.: opus utique oppressa) — у батаніцы: безумоўна адпрэчаная праца; назвы таксонаў, якія змяшчаюцца ў іх, не з’яўляюцца сапраўды апублікаванымі (nom. inval.)

orth. var.

  • orth. var. (скар. ад лац.: varietas orthographia ці англ.: orthographic variant) — арфаграфічны варыянт; напрыклад, няправільны варыянт напісання назвы таксона ці варыянт па правілах іншага кодэкса біялагічнай наменклатуры.
Прыклады няправільных варыянтаў напісання назвы роду Mammillaria Haw. з сямейства Кактусавыя:
  • Mamillaria F.Rchb., orth. var.
  • Mammilaria Torr. & A.Gray, orth. var.
Прыклад арфаграфічных варыянтаў, якія ўзніклі пры пераносе таксона ў іншае царства:
  • Labyrinthulomycota Whittaker 1969, mycol. orth. var.
  • Labyrinthista Caval.-Sm. 1989, zool. orth. var.

p. p.

  • p. p. (скар. ад лац.: pro parte) — часткова; абазначэнне выкарыстоўваецца ў якасці пазначэння назваў таксонаў, якія з’яўляюцца сінонімамі ў названым сэнсе толькі часткова (у некаторых выпадках)
Прыклад: у спісе сінонімаў віду Peltophorum linnaei Griseb. у базе даных The Plant List прысутнічае назва Caesalpinia brasiliensis «L., p.p.»[7], у гэтай жа базе даных у спісе сінонімаў віду Caesalpinia violacea (Mill.) Standl. маецца назва Caesalpinia brasiliensis L. без пазнакі p.p.[8]

s. l.

s. s.

s. str.

sect.

  • sect. (скар. ад лац.: sectio) — секцыя; у батаніцы: слова, якое ўваходзіць у назву таксона і паказвае на адпаведны ранг гэтага таксона

sensu

  • sensu (лац.) — у сэнсе
1. выкарыстоўваецца для тлумачэнняў, у якім сэнсе разумеецца гэтая назва;
2. выкарыстоўваецца ў канструкцыі sensu… non для тлумачэння, што гэтая таксон разумеецца ў тым сэнсе, які прыведзены пасля слова sensu, а не ў тым, які прыведзены пасля слова non
Прыклад: Rosa majalis Herrm. (1762) (syn. Rosa cinnamomea sensu L. 1759, non 1753) — запіс азначае, што назва Rosa cinnamomea L. (1759) з’яўляецца сінонімам правільнай назвы Rosa majalis Herrm. (1762), у той час як назва Rosa cinnamomea L. (1753) такім сінонімам не з’яўляецца.

sensu lato

  • sensu lato (лац.) — у шырокім сэнсе; выраз, які дадаецца да назвы таксона з мэтай удакладніць, што аб’ём гэтага таксона разумеецца ў «шырокім» сэнсе

sensu stricto

  • sensu stricto (лац.) — у вузкім сэнсе; выраз, які дадаецца да назвы таксона з мэтай удакладніць, што аб’ём гэтага таксона разумеецца ў «вузкім» сэнсе

ser.

  • ser. (скар. ад лац.: series) — рад, ці серыя; у батаніцы: слова, якое ўваходзіць у назву таксона і паказвае на адпаведны ранг гэтага таксона

sp.

  • sp. (скар. ад лац.: species) — від; выкарыстоўваецца пасля радавой назвы і азначае, што таксон вызначаны з дакладнасцю да роду (напрыклад, у апісанні, на выяве, у каталогу, на цэнніку)

spp.

  • spp. (скар. ад лац.: species) — віды; выкарыстоўваецца пасля радавой назвы
1. Выкарыстоўваецца ў якасці зборнага відавога эпітэта для абазначэння ўсіх таксонаў, якія ўваходзяць у род
2. Пры выкарыстанні ў спісе таксонаў роду: абазначае ўсе астатнія таксоны, якія ўваходзяць у гэты род, якія не ўключаны ў гэты спіс
Прыклад: Viola spp. — асобная старонка на сайце GRIN Архівавана 20 студзеня 2009. нароўні са старонкамі іншых таксонаў, якія ўваходзяць у род Viola

ssp.

  • ssp. (скар. ад лац.: subspecies) — падвід; гл. subsp.

subf.

  • subf. (скар. ад лац.: subforma) — падформа; у батаніцы: слова, якое ўваходзіць у назву таксона і паказвае на адпаведны ранг гэтага таксона

subg.

  • subg. (скар. ад лац.: subgenus) — падрод; у батаніцы: слова, якое ўваходзіць у назву таксона і паказвае на адпаведны ранг гэтага таксона

subgen.

  • subgen. (скар. ад лац.: subgenus) — падрод; у батаніцы: слова, якое ўваходзіць у назву таксона і паказвае на адпаведны ранг гэтага таксона

subsect.

  • subsect. (скар. ад лац.: subsectio) — падсекцыя; у батаніцы: слова, якое ўваходзіць у назву таксона і паказвае на адпаведны ранг гэтага таксона

subser.

  • subser. (скар. ад лац.: subseries) — падрад, ці падсерыя; у батаніцы: слова, якое ўваходзіць у назву таксона і паказвае на адпаведны ранг гэтага таксона

subsp.

  • subsp. (скар. ад лац.: subspecies) — падвід; у батаніцы і бактэрыялогіі: слова, якое ўваходзіць у назву таксона і паказвае на адпаведны ранг гэтага таксона (у заалагічных таксонах, што маюць ранг падвіда, выкарыстоўваецца трынаміяльная форма, якая не мае дадатковага слова)
Прыклад: Linnaea borealis subsp. longiflora (Torr.) Hulten

subvar.

  • subvar. (скар. ад лац.: subvarietas) — падразнавіднасць; у батаніцы: слова, якое ўваходзіць у назву таксона і паказвае на адпаведны ранг гэтага таксона

supersect.

  • supersect. (скар. ад лац.: supersectio) — надсекцыя; у батаніцы: слова, якое ўваходзіць у назву таксона і паказвае на адпаведны ранг гэтага таксона

syn.

  • syn. (скар. ад лац.: synonymum) — сінонім; у скарочаным выглядзе слова выкарыстоўваецца перад назвай таксона, калі патрабуецца паказаць, што гэтая назва з’яўляецца сінонімам той назвы, якая павінна выкарыстоўвацца для дадзенага таксона; у беларускамоўнай літаратуры для той жа мэты зрэдку выкарыстоўваецца скарачэнне сін.; нярэдка гэтыя скарачэнні і назвы, якія ідуць на імі, дадаткова змяшчаюць у квадратныя дужкі.
Прыклад: Petasites spurius [syn. Tussilago spuria]
Гл. таксама: Базіёнім

typ. cons.

  • typ. cons. (скар. ад лац.: typus conservandus) — захаваны наменклатурны тып (наменклатурны тып, які павінен быць закансерваваны); сапраўды апублікаваная назва можа быць захавана (закансервавана) у якасці правільнай для таксона, у які не ўключаны яго наменклатурны тып, толькі ў тым выпадку, калі гэта назва будзе захавана (закансервавана) з новым наменклатурным тыпам, які будзе пазначаны як typ. cons.

var.

  • var. (скар. ад лац.: varietas)
1. разнавіднасць — у батаніцы: слова, якое ўваходзіць у назву таксона і паказвае на адпаведны ранг гэтага таксона
Прыклад: Petasites frigidus var. palmatus (Aiton) Cronquist
2. варыетэт — у заалогіі: слова, якое ўваходзіць у назву таксона і паказвае на адпаведны ранг гэтага таксона
3. варыетэт — у бактэрыялогіі: сінонім слова «падвід» (лац.: subspecies)

()

  • () прыкмета двайнога цытавання; паказвае, што мела месца змяненне сістэматычнага становішча рангу — пры гэтым скарачэнне першапачатковага аўтара ставіцца ў круглыя дужкі
  • Petasites frigidus (L.) Fr. — прыклад двайнога цытавання пры перамяшчэнні віду з аднаго роду ў іншы. Карл Ліней першапачаткова змясціў гэты від у род Падбел (Tussilago) пад назвай Tussilago frigida, пазней Эліяс Магнус Фрыс аднёс гэты від да роду Белакапытнік (Petasites) і сапраўды апублікаваў новае спалучэнне.
  • Populus canescens (Aiton) Sm. — прыклад двайнога цытавання пры змяненні таксанамічнага рангу. Уільям Айтан сапраўды апублікаваў назву разнавіднасці віду Populus alba — Populus alba var. canescens Aiton. Пазней Джэймс Эдвард Сміт паказаў, што гэтую разнавіднасць варта лічыць самастойным відам і сапраўды апублікаваў для яго назву Populus canescens (Aiton) Sm..

[]

  • [] квадратныя дужкі
1. у батаніцы: выкарыстоўваюцца для ўказання прозвішча аўтара дадзенай назвы ў тым выпадку, калі назва была прысвоена таксону раней за зыходную дату (1 мая 1753)
Прыклад: Lupinus [Tourn.] L. — запіс азначае, што назва лубіну, Lupinus, сапраўды апублікаваная Карлам Лінеем, была дадзена гэтаму роду Жазефам Пітонам дэ Турнефорам, але ён апублікаваў гэту назву да зыходнай даты
2. у заалогіі: выкарыстоўваюцца для ўказання прозвішча аўтара дадзенай назвы ў тым выпадку, калі назва была першапачаткова апублікавана ананімна
3. тэкст у квадратных дужках, які ідзе пасля назвы таксона, з’яўляецца тлумачальным: напрыклад, у такіх дужках могуць быць прыведзены яго сінонімы ці тыя таксоны, вынікам скрыжавання якіх з’яўляецца апісваны таксон

+

  • + знак прышчэпкі
1. знак складання ставіцца перад назвай так званага прышчэпкавага гібрыда — у такога гібрыда тканкі шчэпы і прышчэпы змешваюцца, утварачы новыя парастку, якія нясуць прыкметы абодвух відаў.
Гэта рэдкая з’ява, вядома ўсяго некалькі падобных прыкладаў:
  • + Crataegomespilus (прышчэпкавы гібрыд глога-мушмула): шчэпа — мушмула германская (Mespilus germanica), прышчэпа — розныя віды глогу (Crataegus); адзін з прадстаўнікоў гэтага гібрыднага роду — + Crataegomespilus dardarii (глога-мушмула Дардара): тут у якасці прышчэпы выступае глог аднаслупковы (Crataegus monogyna);
  • + Laburnocytisus (прышчэпкавы гібрыд бабоўніка-ракітнік): шчэпа — ракітнік (Cytisus), прышчэплены на бабоўнік (Laburnum).
2. знак складання паміж дзвюма назвамі таксонаў азначае вынік непалавога скрыжавання гэтых таксонаў

×

  • × знак гібрыднага паходжання
1. знак множання перад відавым эпітэтам таксона абазначае гібрыднае паходжанне дадзенага таксона (натуральнае ці штучнае)
Прыклад: Viola × wittrockiana Gams ex Hegi
2. знак множання перад найменнем роду выкарыстоўваецца для абазначэння міжродавага гібрыда
Прыклад: × Hookerara hort.

3. знак множання паміж дзвюма ці большай колькасцю назваў таксонаў пазначае вынік скрыжавання гэтых таксонаў
Прыклад 1: Forsythia × intermedia Zabel [= Forsythia suspensa (Thunb.) Vahl × Forsythia viridissima Lindl.]
Пример 2: × Sorbocotoneaster Pojark. [= Sorbus L. × Cotoneaster Medik.]

&

  • & гл. et

Гл. таксама

Зноскі

Літаратура

  • Международный кодекс ботанической номенклатуры (Венский кодекс), принятый Семнадцатым международным ботаническим конгрессом, Вена, Австрия, июль 2005 / Пер. с английского. Ответственный редактор Н. Н. Цвелёв. — М.; СПб.: Товарищество научных изданий КМК, 2009. — С. 124—136. — 282 с. — 800 экз. — ISBN 978-5-87317-588-8. — УДК 58(083.7)
  • Джеффри Ч. Биологическая номенклатура = Charles Jeffrey. Biological Nomenclature. Second edition / Пер. с англ. — М.: Мир, 1980. — 120 с. — 15 000 экз. Архівавана 19 жніўня 2017. — УДК 574:001.4
  • Алексеев Е. Б., Губанов И. А., Тихомиров В. Н. Ботаническая номенклатура. — М.: Изд-во МГУ, 1989. — 168 с. — 8 300 экз. — ISBN 5-211-00419-1. — УДК 582.57.06
  • Ботаника. Энциклопедия «Все растения мира»: Пер. с англ. (ред. Григорьев Д. и др.) — Könemann, 2006 (русское издание). — С. 946—957. — ISBN 3-8331-1621-8.
  • Международный Кодекс номенклатуры культурных растений. 1969. — Л.: Наука, 1974.

Спасылкі