NGC 7635

NGC 7635, называемая "Туманнасць Бурбалка" (іншыя абазначэнні — LBN 549, Sharpless 162, Caldwell 11) — эмісійная туманнасць у сузор’і Касіяпея. "Бурбалка" ўтварылася ў выніку зорнага ветру ад гарачай масіўнай зоркі тыпу Зорка Вольфа — Рае SAO 20575 (BD+60 2522), што мале бачную зорную велічыню 8.7 і масу ў 10-40 сонечных. Сама туманнасць з'яўляецца часткай гіганцкага малекульнага воблака, размешчанага на адлегласці 7,100 - 11,000 светлавых гадоў ад Сонца.

Дыфузная туманнасць
NGC 7635
NGC 7635
Гісторыя даследавання
АдкрывальнікУільям Гершэль
Дата адкрыцця3 лістапада 1787
АбазначэнніNGC 7635, LBN 549, Sharpless 162, Caldwell 11
Назіральныя даныя
(Эпоха J2000.0)
ТыпЭмісійная туманнасць
Прамое ўзыходжанне23h 20m 45,0s
Схіленне+61° 12' 42"
Фатаграфічная зорная велічыня (V)11,0
Бачныя памеры (V)15,0' × 8,0'
Сузор’еКасіяпея

У праекцыі на нябесную сферу знаходзіцца на адлегласці ўсяго ў 35 вуглавых хвілін ад рассеянага зорнага скопішча M 52.

Гэты аб’ект уваходзіць у лік пералічаных у арыгінальнай рэдакцыі «Новага агульнага каталога».

Гл. таксама

Спасылкі