Mercedes-Benz W201

Mercedes-Benz W201
Агульныя даныя
Тып(ы) кузавы: 4‑дзв. седан (5‑месн.)
На рынку
 
Пераемнік
Пераемнік

Mercedes-Benz 190 (W201) — аўтамабіль сярэдняга класа (D) кампаніі Mercedes-Benz. Папярэднік мадэляў Mercedes-Benz C-класа.

Вырабляўся з 1982 па 1993 год. Выпуск склаў 1 879 629 аўтамабіляў. Вытворчасць ажыццяўлялася на заводах у Брэмене (58%) і Зіндэльфінгене (42%).

На аўтамабіль усталёўваліся дызельныя рухавікі аб'ёмам ад 2,0 да 2,5 л (72-126 к.с.) і бензінавыя рухавікі ад 1,8 да 2,6 л (90-160 к.с.), аднак індэкс "190" даваўся ўсім мадэлям сямейства W201 незалежна ад аб'ёму рухавіка, толькі дадаючы ў назву мадэлі дадатковыя лічбы.

У 1993 годзе на змену прыйшоў Mercedes-Benz W202.

Гісторыя

Бруна Сакка - дызайнер аўтамабіля

Пасля нафтавага крызісу 1973 года, паўстала пытанне выпуску кампактнай і эканамічнай машыны. На распрацоўку новага кампактнага седана было зрасходавана каля 600 мільёнаў марак. І ў 1982 годзе з'яўляецца новая эканамічная і кампактная мадэль Mercedes-Benz 190 (W201). Чатырохдзверны кузаў седан атрымаў клінаваты сілуэт, што знізіла каэфіцыент лабавога супору Cx да 0.33, што ў сваю чаргу, значна паменшыла расход паліва.

У 1984 на «190-ы» пачалі ўсталёўваць «актыўны» тэлескапічны "дворнік", які значна павялічыў плошчу ачысткі шкла, і 15-цалёвыя колы.

У верасні 1988 года мадэль прайшла значнае абнаўленне: кузаў W201 атрымаў шырокую пластыкавую ахоўную накладку па нізе дзвярэй, былі змененыя бамперы і ўдасканаленыя сядзенні. Значнай падзеяй 1988 года таксама стаў выпуск мільённага аўтамабіля серыі.

Праз год з'явілася камплектацыя Sporttoie са спартыўнай падвескай (больш «жорсткай» і з паменшаным клірансам), а таксама з анатамічнымі сядзеннямі (толькі як опцыя). Па жаданні заказчыка становіцца магчымым аздабленне цэнтральнай кансолі дрэвам.

Са студзеня 1991 года ўсе мадэлі сямейства Mercedes-Benz W201 пачалі абсталёўваць АБС ужо ў штатнай камплектацыі, а з кастрычніка 1992 года — цэнтральным блакаваннем замкоў.

190 E 2.3 Avantgarde Azzurro (1992)

У 1992 годзе з'яўляюцца спартыўная мадэль для DTM, а таксама абмежаваныя партыі адмысловых версій W201: «Berlin 2000» (190E 1.8, 2,3 і 3,2) і «Avantgarde».

Серыя «Avantgarde» складалася з трох мадэляў (з імем: Azzurro, Rosso і Verde), якія былі прададзеныя ў абмежаванай колькасці. Мадэлі мелі адмысловую для кожнага з іх тон-у-тон афарбоўку металік і іншы дзіўны інтэр'ер.

  • 190 E 2.3 Azzurro (блакітны), каля 950 шт.
  • 190 E 1.8 Rosso (чырвоны), каля 2300 шт.
  • 190 D 2.5 Verde (зялёны), каля 750 шт.

У 1993 годзе для амерыканскага рынка было выпушчана 700 штук люксавых аўтамабіляў версіі Limited Edition.

Да пачатку 1993 года выпуск серыі W201 спыняецца на заводзе ў Зіндэльфінгене, а затым і ў Брэмене.Апошні «190-ы» (з нумарам 1879629) быў пабудаваны ў жніўні 1993 года на заводзе ў Брэмене і перададзены ў музей Мэрсэдэс-Бенц.

Галерэя

Рухавікі

Першапачаткова мадэльны шэраг складаўся з дзвюх мадыфікацый — карбюратарнага 190 і інжэктарнага 190E.

У верасні 1983 года з'явілася мадэль Mercedes-Benz 190D з 2.0-літровым 75-моцным эканамічным дызелем ОМ601.911. Машына адразу стала папулярная сярод таксістаў.

Крыху пазней з'явілася Mercedes-Benz 190 2.3-16Е з 185-моцным 16-клапанным маторам М102.983. Які разганяў аўтамабіль да 225 км / г і дазваляў паскарацца да 100 км/г за з 7,5 с. Гэтую версію адрозніваюць развітыя аэрадынамічныя бамперы і парогі, спойлер на вечку багажніка, нізкапрофільныя шыны 205/55 ZR15 і больш строгае, без драўляных уставак, аздабленне салона.

У верасні 1984 года магутнасць 2,0 літровага карбюратарны рухавіка М102.924 паднялі да 105 к.с. Радны пяціцыліндравы дызель ОМ602.911 ў 90 к.с., які ўсталёўвалі на Mercedes-Benz 190D 2,5 з мая 1985 года, славіўся не толькі хуткасным (174 км/г), але і эканамічным.

У гэты ж час рухавік М102.962 значна мадэрнізавалі: з'явіліся адначасовы прывад навяснога абсталявання і гідраўлічныя штурхачы клапанаў.

З 1985 года ўсе бензінавыя версіі Mercedes-Benz 190 камплектуюць каталітычнымі нейтралізатарамі адпрацаваных газаў. Адначасова серыю сталі абсталёўваць W201 2,3-літровым 132-моцным рухавіком М102.985 і шасціцыліндравым 160-моцным М103.942.

У верасні 1988 года спартыўную мадэль 190Е 2,3-16 змяніла 190Е 2,5-16 з больш магутным і дасканалым 2,5-літровым 195-моцным маторам М102.990. Самай магутнай «альтэрнатыўнай» версіяй тады жа стала 122-моцная турбадызельная (ОМ602.961) 190D 2,5 Turbo.

У 1990 годзе канцэрн выпусціў самую "малалітражную" 109-моцную карбюратарную мадэль 190Е 1,8 з 1,8 літровым рухавіком М102.910, якая выцесніла мадэль 190.

Бензінавыя

МадэльГады вытворчасціТып рухавікаКлапаны / цыліндрАб'ём
[см3]
Магутнасць [кВт/к.с.]
пры [аб/хв]
Крутоўны момант [Нм]
пры [аб/хв]
1901982–1984M 1022 / 4199766/90 пры 5000165 пры 2500
1984–198877/105 пры 5200170 пры 2500
190 (KAT)1985–199075/102 пры 5500160 пры 3000
190 E1982–198890/122 пры 5100178 пры 3500
190 E (KAT)1985–199187/118 пры 5100172 пры 3500
190 E 1.81990–1993179780/109 пры 5500150 пры 3700
190 E 2.01991–1993199690/122 пры 5300175 пры 3500
190 E 2.31985–19882299100/136 пры 5100205 пры 3500
190 E 2.3 (KAT)1985–199197/132 пры 5100198 пры 3500
190 E 2.31991–19932298100/136 пры 5200200 пры 3500
190 E 2.3-16 (ECE)1984–19884 / 42299136/185 пры 6200235 пры 4500
190 E 2.3-16 (RÜF)1983–1984130/177 пры 5800230 пры 4750
190 E 2.3-16 (KAT)1982–1987125/170 пры 5800220 пры 4750
190 E 2.5-16 (RÜF)1987–19882498150/204 пры 6750240 пры 5000–5500
190 E 2.5-16 (KAT)07/1988–06/1993143/195 пры 6800235 пры 5000–5500
190 E 2.5-16 Evolution (RÜF)03/1989–05/19892463150/204 пры 6750240 пры 5000–5500
190 E 2.5-16 Evolution (KAT)143/195 пры 6800235 пры 5000–5500
190 E 2.5-16 Evolution II (KAT)05/1990–07/1990173/235 пры 7200245 пры 5000–6000
190 E 2.61985–1988M 1032 / 62597122/166 пры 5800228 пры 4600
190 E 2.6 (KAT)1985–1992118/160 пры 5800220 пры 4600
190 E 3.2 AMG19923206172/234 пры 5750305 пры 4500

Дызельныя

МадэльГады вытворчасціТып рухавікаАб'ём
[см3]
Магутнасць [кВт/к.с.]
пры [аб/хв]
Крутоўны момант [Нм]
пры [аб/хв]
190 D1983–1989OM 601199753/72 пры 4600123 пры 2800
190 D1989–199255/75 пры 4600126 пры 2700-3550
190 D 2.21983–1985219754/73 пры 4200130 пры 2800
190 D 2.51985–1990OM 602249766/90 пры 4600154 пры 2800
190 D 2.51990–199269/94 пры 4600158 пры 2600–3100
190 D 2.5 Turbo1986–198990/122 пры 4600225 пры 2400
190 D 2.5 Turbo1989–199393/126 пры 4600231 пры 2400

DTM

190E EVO II DTM-Version 1992

У 1988 годзе кіраўніцтвам Mercedes-Benz было прынята рашэнне аб выступе ў чэмпіянаце DTM (да гэтага часу гоначныя 190 ўдзельнічалі ў кузаўных гонках толькі намаганнямі прыватных каманд).

Вялікі поспех прыйшоў з Mercedes-Benz 190E 2.5-16 у сезоне 1992 года: ён выйграў 16 з 24 гонак у нямецкім чэмпіянаце кузаўных аўтамабіляў (DTM) і пілот каманды AMG Клаўс Людвіг заваяваў тытул у чэмпіянаце DTM.

2,5-літровы рухавік аўтамабіля Клаўса Людвіга выдаваў прыкладна 272 кВт (370 к.с.) пры 9.500 аб/хв. З дапамогай паслядоўнага зніжэння вагі EVO II важыць усяго 980 кг. Ён разганяецца за 4,5 секунды з месца да 100 км / г. Галоўка блока цыліндраў рухавіка — брытанскай кампаніі Cosworth.

Гл. таксама

Спасылкі