Mandriva Linux (вымаўляецца «мандріва лінукс») — дыстрыбутыў Linux, які распрацоўваецца заснаванай у Францыі кампаніяй Mandriva (раней звалася MandrakeSoft). Выкарыстоўвае фармат пакетаў RPM. Галоўным працоўным асяроддзем з’яўляецца KDE. Mandriva выпускае свабодныя, камерцыйныя і карпаратыўныя версіі свайго дыстрыбутыва.

Mandriva Linux
РаспрацоўшчыкMandriva
Сямейства АСUnix-like
Першы выпуск1998.07.23
Апошняя версія2010.2 — 2010.12.23
Падтрымлівае мовыШматмоўны
Падтрымлівае платформыx86, x86-64, PowerPC, MIPS, ARM
Тып ядраLinux
ІнтэрфейсKDE[d]
ЛіцэнзіяСвабоднае ПО з выключэннямі
СтанВыпушчаны публічны рэліз
Вэб-сайтwww2.mandriva.com/
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Назва

Першапачаткова дыстрыбутыў называўся Mandrake Linux. 24 лютага 2005 г. кампанія Mandrakesoft купіла бразільскага распаўсюдніка Linux, кампанію Conectiva, і 7 красавіка 2005 года змяніла назву на Mandriva. Адна з прычын змены назвы — доўгае судовае разбіральніцтва з карпарацыяй Hearst Corporation, якая з’яўляецца ўладальнікам правоў на папулярнага персанажа коміксаў Mandrake the Magician.

Асаблівасці

Дыстрыбутыў заслужана лічыцца вельмі прыязным да карыстача. У прыватнасці, у яго ўваходзіць унікальная ўтыліта — Mandriva Control Center (drakconf), якая дазваляе цалкам наладзіць сістэму, а таксама ўласны менеджар пакетаў urpmi, мэтай стварэння якога было жаданне дадаць у RPM ўлік залежнасцей. У якасці працоўнага асяроддзя па змоўчванні выкарыстоўваецца KDE, але з афіцыйнага рэпазітара можна ўсталяваць Gnome, XFCE, LXDE і іншыя.

Гісторыя і распрацоўка

Першы рэліз Mandrake Linux адбыўся ў ліпені 1998 года і меў нумар 5.1, што адпавядала нумары версіі Red Hat Linux, на аснове якога і быў створаны Mandrake. Асноўнае адрозненне ад арыгінала на той момант — асяроддзем працоўнага стала па змаўчанні з’яўляўся KDE, які распаўсюджваўся ў той час па несвабоднай ліцэнзіі. У склад дыстрыбутыва былі ўключаныя арыгінальныя графічныя ўтыліты для налады сістэмы, і спрошчаны працэс усталёўкі. Версія 7.0 мела графічную праграму ўсталёўкі, выкарыстоўвала сістэму кіравання пакетамі urpmi і была перакладзеная на некалькі моў, у тым ліку азіяцкіх.

15 сакавіка 2006 Гаэль Дзюваль і яшчэ шэраг распрацоўшчыкаў дыстрыбутыва Mandriva Linux былі звольненыя. Генеральным дырэктарам кампаніі стаў Франсуа Бансільён (франц. François Bancilhon). Прапрацаваўшы на гэтай пасадзе два з паловай гады, Бансільён быў замешчаны 4 лістапада 2008 года новым генеральным дырэктарам Эрвэ Яхі (франц. Hervé Yahi)[1]. Пасля гэтага ў Mandriva рушыла чарада звальненняў некаторых супрацоўнікаў. Пад скарачэнне трапіў Адам Вільямсан (Adam Williamson), чыё звальненне выклікала абурэнне сярод супольнасці карыстальнікаў Mandriva Linux. Такая бурная рэакцыя была выкліканая тым, што Вільямсан з’яўляўся неафіцыйным кіраўніком супольнасці Mandriva Linux. У выніку, новаму выканаўчаму дырэктару кампаніі быў складзены адкрыты ліст, у якім прасілася перагледзець рашэнне аб звальненні Вільямсана.[2] У афіцыйным блогу Mandriva Яхі растлумачыў пазіцыю кампаніі.[3]

Афіцыйныя рэдакцыі дыстрыбутыва

Mandriva 2010.1 One
  • Mandriva Free — поўнасцю свабодная (GPL) рэдакцыя Mandriva Linux. Бясплатны прадукт.
  • Mandriva One — можа запускацца як LiveCD, змяшчае некаторыя бясплатныя, але несвабодныя кампаненты. Бясплатны прадукт.
  • Mandriva Powerpack — поўны і наладжвальны дыстрыбутыў для прасунутых карыстальнікаў. Камерцыйны прадукт.
  • Mandriva Flash — перанасная USB-бірулька на 8 Гб, з якой можна загрузіцца ў гатовае да працы асяроддзе. Камерцыйны прадукт.

У версіі Mandriva Linux 2011 чакаецца, што Free і One версіі будуць а’яднаны ў адну.

Бясплатныя версіі прадуктаў даступныя для загрузкі з сайта Mandriva. Камерцыйныя прадукты даступныя праз электронную краму Mandriva, у прыватных крамах і праз партнёраў па ўсім свеце.

Адгалінаванні

  • MCNLive
  • PCLinuxOS
  • Mageia

Зноскі

Спасылкі