Мальвавыя

(Пасля перасылкі з Malvaceae)

Мальвавыя[3] (Malvaceae) — сямейства кветкавых двухсемядольных раслін.

Мальвавыя

Мальва лясная (Malva sylvestris)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Malvaceae Juss. (1789), nom. cons.

Тыпавы род

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  21608
NCBI  3629
EOL  4321
GRIN  f:688
IPNI  30000208-2
FW  53879

Батанічнае апісанне

Травяністыя расліны ці хмызнякі, рэдка дрэвы з простымі, звычайна пальчата-расчлененымі лістамі. У аснове кветкі часта маецца «знешняя чашачка», утвораная верхавіннымі лістамі. Чашачка і вяночак пяцічленныя. Пялёсткі вяночка свабодныя ці ў аснове зрослыя. Пяць тычынак знешняга круга рэдукаваныя, унутраныя — шматлікія (у выніку расшчаплення) і зрослыя ніцямі ў трубачку, якая акружае гінецэй, кожны пыльнік толькі з двума пылковымі гнёздамі. Пылковае зерне буйное са складанаскульптурнай экзінай. Песцік з трох-шасці пладалісцікаў, апакарпных, слупок адзін ці некалькі. Завязь верхняя. Плады сухія — каробачкі ці аднанасенныя арэхі.

Гл. таксама

Зноскі

Літаратура

  • Сапегін Л. М. Батаніка. Сістэматыка вышэйшых раслін: вучэбны дапаможнік для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па біялагічных спецыяльнасцях. — Гомель: ГДУ, 2012. — 337 с. ISBN 978-985-439-644-6