Katolski Posoł

Katolski Posoł, поўная назва — Katolski Posoł — Časopis katolskich Serbow (Каталіцкі веснік) — царкоўная газета каталіцкіх лужычанаў у Верхняй Лужыцы. Выдавец газеты — лужыцкае таварыства Кірыла і Мяфодзія. Друкуецца ў выдавецтве «Домавіна».

Katolski Posoł
Арыгінальная
назва
в.-луж.: Katolski Posoł[1]
Тыпперыядычнае выданне[d]
Краіна
Заснавана1863
Моваверхнялужыцкая[1]
Галоўны офіс
Тыраж2 200
ISSN0138-2543
Вэб-сайтkatolskiposol.de

Гісторыя

Штотыднёвік быў заснаваны ў 1863 годзе Міхалам Горнікам[2]. Выдавалась пры садзейнічанні грамадска-культурнай арганізацыі «Асацыяцыя каталіцкіх сербаў» (сёння — Таварыства святых Кірыла і Мяфодзія). У 1923 годзе падчас першага Сінода адноўленай епархіі Мейсена газета была абвінавачана ў антыцаркоўных тэндэнцыях, пасля чаго па прапанове святара Якуба Скалі яна была перададзена пад кіраванне Кірыла-Мяфодз'еўскаму таварыству. З 1939 года у часы нацыянал-сацыялізму газета была забаронена. Толькі ў 1950 годзе газеце вярнулі ліцэнзію, так як савецкая ваенная адміністрацыя і ўлады ГДР адмоўна адносіліся да царкоўнай прэсы.

Штотыднёвы тыраж газеты складае 2200 экзэмпляраў (дадзеныя на 2008 год). «Katolski Posoł» з'яўляецца самай распаўсюджанай газетай на верхнялужыцкай мове.

Рэдактары

  • Міхал Горнік (1863—1881)
  • Якуб Скаля (1882—1903)
  • Міклаўш Жур (1904—1906, 1908—1909)
  • Якуб Жур (1909—1910)
  • Юрый Дзеленк (1910—1914)
  • Міклаўш Жур (1914—1916)
  • Міклаўш Юст (1916—1924)
  • Йозэф Новак (1927—1931)
  • Міхал Наўка (1950—1959)
  • Йозэф Новак (1959—1960)
  • Герат Ворнар (1978—2013)
  • Міхал Андэрс (з 2013 года)

Зноскі

Літаратура

  • Martin Walde (Mĕrćin Wałda): Gestaltung sorbischer katholischer Lebenswelt. Eine Diskursanalyse der religiösen Zeitschrift «Katolski Posoł» zwischen 1863 und 1939. Lusatia-Verlag, Bautzen 2000, ISBN 3-929091-71-2.

Спасылкі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонВасіль БыкаўКупаллеВалерый Станіслававіч МянжынскіФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіУННВУдзельнік:ZlyiLev/Парламенцкія выбары ў Італіі (2022)o67n9Марат Сяргеевіч МаркаўДругая сусветная вайнаБеларусьВікіпедыя:ФорумПравы чалавека ў БеларусіSpecial:SearchСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020—2021 гадахУладзімір КараткевічВікіпедыяВікіпедыя:СупольнасцьМайк ПампеаСпіс беларускіх імёнРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)Шаблон:РэвалюцыяЛіцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаШаблон:Выбраны зместНародная дэмакратыяБеларуская моваЯкуб КоласМікалай Багданавіч ЭнгельгартМодуль:NavboxФранцыск СкарынаВялікае Княства ЛітоўскаеІван НавуменкаВікіпедыя:ДаведкаМАЗ-5335 (сямейства)Вікіпедыя:Адмова ад адказнасці