Міжнародны астранамічны саюз

(Пасля перасылкі з IAU)

Міжнародны астранамічны саюз (IAU, International Astronomical Union) — міжнародная арганізацыя, якая аб’ядноўвае прафесійных[4] астраномаў з усяго свету. Заснавана ў 1919. Задачамі арганізацыі з’яўляюцца папулярызацыя і падтрымка астранамічнай навукі ва ўсіх яе аспектах праз міжнароднае супрацоўніцтва. Апроч гэтага, Саюз з’яўляецца міжнародна прызнанай арганізацыяй, якая надае азначэнні нябесным целам і дэталям іх паверхняў. Станам на май 2023 г. у Саюзе 85 краін-членаў[5] і 12 131 індывідуальны член з гэтых і іншых краін. Саюз падтрымлівае сяброўскія зносіны з астранамічнымі арганізацыямі аматараў.

International Astronomical Union (IAU)
Union astronomique internationale (UAI)

85 краін-членаў (май 2023)

     Краіны-члены     Краіны з прамежкавым статусам     Краіны-назіральнікі     Краіны, членства якіх прыпынена
Краіна
Адміністрацыйны цэнтрПарыж
Тып арганізацыінавуковая арганізацыя[d] і міжнародная арганізацыя
Афіцыйныя мовыфранцузская і англійская
Кіраўнікі
прэзідэнтДэбра Элмгрын
генеральны сакратарП’ера Бенвенуці[1]
Заснаванне
Дата заснавання28 ліпеня 1919
Член у85 краін-членаў[2]
12,131 індывідуальны член[3]
iau.org
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі