HTC Sense — карыстальніцкі інтэрфейс, распрацаваны кампаніяй HTC для мабільных прылад з аперацыйнымі сістэмамі Android і Windows Mobile. На Windows Phone 7 ён прысутнічае ў выглядзе панэлі HTC Hub.Фактычна само паняцце HTC Sense цяпер можна аднесці выключна да АС Android.
HTC Sense заснаваны на папярэдняй абалонцы ад HTC пад назвай TouchFLO 3D, якая ўжывалася ў тэлефонах на Windows Mobile. Першымі прыладамі з інтэрфейсам HTC Sense сталі HTC Hero пад кіраваннем Android і HTC HD2 пад кіраваннем Windows Mobile, а таксама HTC Touch 2, таксама пад кіраваннем Windows Mobile.
Апошняя версія інтэрфейса на гэты момант — 4.0, выкарыстоўваецца на лінейцы мадэляў HTC One.