Fiat S.p.A. (італ.: Fabbrica Italiana Automobili Torino, літ. Італьянская аўтамабільная фабрыка ў Турыне) — італьянскі аўтамабільны канцэрн. Асноўная вытворчасць размешчана ў Турыне (Паўночная Італія).
Заснаваная ў 1899 Джавані Аньелі. У 1969 гурт Fiat атрымаў кантроль над аўтамабілебудаўнічай кампаніяй Lancia, заснаванай у 1906 Вінчэнца Ланча (Vincenzo Lancia).
Кампанія вырабляе легкавыя аўтамабілі пад маркамі «Фіат», «Альфа Рамэа», «Лянча», «Ферары», «Мазераці» і грузавыя пад маркай «Івека». Таксама Fiat — адзін з найбуйных вытворцаў сельскагаспадарчай і будаўнічай тэхнікі ў свеце. Шматгадовы крызіс вымусіў кампанію прадаць авіябудаўнічае, выдавецкае і шэраг іншых падраздзяленняў.
У асноўным, дзейнасць маркі сканцэнтравана на рынках Еўропы і Паўднёвай Амерыкі. У 2021 годзе на гэтыя два рэгіёны прыпадала 97% сусветных продажаў брэнда. На Паўднёвую Амерыку прыйшлося 40% ад агульнай колькасці, на Еўропу — 57%. 21% ад усіх аўтамабіляў было прададзена ў Італіі. Кампанія спрабавала пашырыць сваю прысутнасць на іншых рынках, такіх як ЗША, Індыя, Расія і Кітай, у некаторых выпадках беспаспяхова. У Кітаі і Індыі на дадзены момант Fiat не прадстаўлены, у астатнім свеце прадаў усяго каля 36 000 адзінак[2].
У 2022 годзе Fiat прадаў 1,17 мільёна адзінак. З’яўляецца 18-ай сярод самых прадаваных марак у свеце, і самай прадаванай у складзе Stellantis (доля Фіата ў продажах Stellantis — 20%)[3].
Fiat 500
Fiat 500e
Fiat Panda
Fiat 500L
Fiat 500X
Fiat Tipo
Мадэлі для паўднёваамерыканскага рынкаправіць зыходнік
Fiat Mobi
Fiat Argo
Fiat Cronos
Fiat Pulse
Fiat Fastback
Fiat Strada
Fiat Toro
Зноскі