EUREKA (англ.: European Research Coordination Agency) — еўрапейскае агенцтва каардынацыі даследаванняў. Сумесная праграма еўрапейскіх краін у галіне навуковых даследаванняў і доследна-канструктарскіх распрацовак.

Праграма была створана з мэтай скарачэння і ліквідацыі адставання заходнееўрапейскіх краін ад ЗША і Японіі ў навукова-тэхнічнай сферы.

Гісторыя

«Эўрыка» была заснавана «Парыжскай Дэкларацыяй» 17 ліпеня 1985, і яе прынцыпы зацверджаны на больш позняй Гановерскай Дэкларацыі, падпісанай Міністрамі 6 лістапада 1985.

«Эўрыка» мае 41 паўнапраўнага члена, уключаючы Еўрапейскі саюз, прадстаўлены Еўрапейскай камісіяй. Сярод гэтых 41 удзельніка ўсе 28 дзяржаў-членаў ЕС. Апошняй дзяржавай-членам ЕС, якая далучылася да «Эўрыка», была Балгарыя (2010).

Напрамкі дзейнасці

«Эўрыка» не прымае ўдзелу ў ваенных даследаваннях.

Асноўны дакумент — Хартыя праграмы «Эўрыка». Яна вызначае мэты, арганізацыйныя прынцыпы і асноўныя напрамкі супрацоўніцтва краін удзельніц праграмы.

Сяброўства

     Краіна-удзельнік      Краіна-назіральнік      NIP
Краіна-удзельнікРэгістрацыя
Аўстрыя1985
Бельгія1985
Балгарыя2010
Харватыя2000
Кіпр2002
Чэхія1995
Данія1985
Эстонія2001
Фінляндыя1985
Францыя1985
Германія1985
Грэцыя1985
Венгрыя1992
Ісландыя1986
Ірландыя1985
Ізраіль2000
Італія1985
Латвія2000
Літва1999
Люксембург1985
Паўночная Македонія2008
Мальта2006
Манака2005
Чарнагорыя2012
Нідэрланды1985
Нарвегія1985
 Польшча1995
Партугалія1985
Румынія1997
Расія1993
Сан-Марына2005
Сербія2002
Славакія2001
Славенія1994
Іспанія1985
 Швейцарыя1985
Швецыя1985
Турцыя1985
Украіна2006
Вялікабрытанія1985
Еўрапейскі саюз1985
Краіна-назіральнікРэгістрацыя
Рэспубліка Карэя2009
Канада2012

Найбольш вядомыя праекты

  • E95! Архівавана 5 мая 2009. Праект HDTV, які стаў сусветным стандартам тэлебачання высокай выразнасці. Кошт праекта 730 мільёнаў еўра.
  • E147! Архівавана 6 жніўня 2009. Праект, распрацоўкі якога былі выкарыстаныя як аснова стандарту MPEG-1 Layer II (MP2) і ў DAB (Digital Audio Broadcast), і ASPEC (Adaptive Spectral Perceptual Entropy Coding), які быў выкарыстаны ў мадыфікаваным выглядзе ў стандарце MP3 і інш. Кошт праекта 93.000.000 еўра.
  • E45! Архівавана 5 мая 2009. PROMETHEUS — праект распрацоўкі больш бяспечных транспартных сродкаў з бюджэтам 745 мільёнаў еўра.
  • E127! Архівавана 5 мая 2009. JESSI (Joint European Submicron Silicon) праект, які пераследуе мэту стварэння мікрачыпаў сучаснага сусветнага ўзроўню. Бюджэт 3,8 мільярда еўра.
  • E2551! Архівавана 5 мая 2009. Праект інтэграцыі Сістэма аўтаматызаванага праектавання / CAD / CAM сістэм, частка сродкаў пайшла на Vero Software Plc. Бюджэт праекта 6,1 мільён еўра.
  • E3674! Архівавана 5 мая 2009. Information Technology for European Advancement (ITEA2), мэта праекта — ўстаноўка лідарства Еўропы ў распрацоўцы індустрыяльных праграмных комплексах. Праекты ITEA2 ўключаюць у сябе WellCom, OSAMI-E and Easy Interactions.

Спасылкі