Dragon Age: Inquisition
- Старонка
- Размовы
Dragon Age: Inquisition | |
---|---|
Распрацоўшчыкі | BioWare |
Выдавец | Electronic Arts |
Частка серыі | Dragon Age |
Дата анонсу | 17 верасня 2012 года |
Даты выпуску | 18 лістапада 2014 года 18 лістапада 2014 года 21 лістапада 2014 года[1] |
Жанр | Камп'ютарная ролевая гульня |
Стваральнікі | |
Кіраўнікі | Марк Дара, Майк Лейдлау |
Сцэнарысты | Дэвід Гейдэр (вядучы сцэнарыст) |
Кампазітары | Трэвар Морыс |
Тэхнічныя даныя | |
Платформы | Xbox 360, Xbox One, PlayStation 3, PlayStation 4, PC (Microsoft Windows) |
Гульнявы рухавік | Frostbite Engine |
Рэжым гульні | аднакарыстальніцкі, шматкарыстальніцкі |
Мовы інтэрфейсу | англійская, французская і нямецкая |
Носьбіты | аптычны дыск і лічбавае распаўсюджванне[d] |
Сістэмныя патрабаванні | Мінімальныя:
Рэкамендаваныя:
|
Афіцыйны сайт |
«Dragon Age: Inquisition» (бел.: Век дракона: Інквізіцыя) — камп’ютарная ролевая гульня, працяг серыі «Dragon Age» у жанры фэнтэзі, якую распрацавала канадская студыя «BioWare». Пра працяг гэтага праекта распрацоўшчыкі абвясцілі яшчэ ў канцы мая 2011 года на сваёй старонцы ў Твітэры, пасля заканчэння працы над другой часткай гульні. Афіцыйны анонс адбыўся 17 верасня 2012 года. Гульня выйшла ў Паўночнай Амерыцы 18 лістапада 2014 года на «Xbox 360», «Xbox One», «PlayStation 3», «PlayStation 4» і PC. Рэліз у Расіі адбыўся 18 лістапада 2014 года ў сэрвісе лічбавай дыстрыбуцыі «Origin».[2] У рознічным продажы ўсе версіі гульні — для PC, «PlayStation 3», «PlayStation 4», «Xbox 360» і «Xbox One» — з’явіцца 20 лістапада.
Ігракам давядзецца ўзяць на сябе ролю главы Інквізіцыі — арганізацыі, якая нядаўна адрадзілася і ставіць мэтай выкараніць зло ў землях Тэдаса. Да пачатку гульні накопліваецца мноства падзей, якія патрабуюць расследавання Інквізіцыяй. Вайна, інтрыгі, палітычныя разлады пазбавілі раней уплывовыя групы Тэдаса магчымасці дзейнічаць з ранейшай эфектыўнасцю. Гэта сур'ёзная праблема, улічваючы раскрытыя нябёсы і дэманаў, што ўварваліся адтуль. Ігракі павінны будуць адказаць на гэту новую пагрозу, а таксама даследаваць велізарны свет, сустракацца са старымі і новымі персанажамі і збіраць сілы для Інквізіцыі.
Галоўны герой гульні. Раса, пол, знешнасць, імя, голас, клас і сексуальная арыентацыя залежаць ад выбару іграка. Па розных прычынах быў адпраўлены на канклаў царквы ў Вольнай Марке, дзе адбыліся падзеі, якія змянілі свет. У будучыні адродзіць старажытную арганізацыю, вядомую як «Інквізіцыя». На руцэ ў яго маецца таямнічая метка, падараваная яму Ценем. З дапамогай яе ён можа ўзаемадзейнічаць з ценем і закрываць парталы, з якіх у Тэдас лінуў паток дэманаў. Але доўга ён не можа заставацца не заўважаным і на яго пачынае паляванне той, хто ўсё гэта задумаў.
У залежнасці ад выбранай расы і класа ў вашага персанажа могуць быць наступныя перадгісторыі[3]:
У залежнасці ад выбранай расы ігрок атрымае наступныя бонусы: чалавек — ачко ўмення; эльф — 25 % абароны ад далёкіх нападаў; гном — 25 % абароны ад магіі; кунары — 50 ачкоў здароўя.
У адрозненне ад Dragon Age II, трэцяя частка серыі зведала кардынальныя змены ў геймплэі, у параўнанні са сваімі папярэднікамі. Галоўным чынам гэта выклікана пераходам BioWare на сучасны рухавічок Frostbite ад кампаніі DICE. Распрацоўшчыкі з канадскай студыі заявілі, што плануюць аб’яднаць у гульнявым працэсе новай гульні ўсё лепшае, што было ў першых дзвюх частках серыі.
Падчас стварэння персанажа іграку будзе прапанавана на выбар тры класы: воін, разбойнік, маг. Геймплэй за кожны з класаў моцна адрозніваецца, паколькі яны валодаюць сваімі ўнікальнымі наборамі здольнасцей і могуць выкарыстоўваць толькі пэўную зброю (воін — двухручныя мячы, аднаручныя мячы і шчыт; разбойнік — клінкі ў дзвюх руках, лукі; маг — магічныя посахі). Здольнасцей персанажа для кожнага класа будзе ў некалькі разоў больш, чым было ў Dragon Age II. Пасля сюжэтных падзей ігрок зможа развіць адну з трох спецыялізацый (для кожнага класа яны ўнікальныя). Спецыялізацыі не будуць даступныя адразу, як гэта было ў другой частцы.
Падчас бою ігрок, як і раней, можа актываваць паўзу. Падчас паўзы гульня спыняецца і тым часам можна раздаць загады напарнікам. Паміж напарнікамі можна свабодна пераключацца. Камера ў рэжыме паўзы стала актыўнай, ёй можна аглядаць увесь участак бою і даведацца пэўную інфармацыю пра ворагаў. Камеру таксама можна пераключыць за спіну персанажа і ўдзельнічаць у баі непасрэдна самому. Персанажам можна загадаць выкарыстоўваць здольнасці ці адправіцца ў вызначаны пункт. Цяпер ім таксама можна загадаць прарывацца праз натоўпы ворагаў ці наадварот утрымліваць занятыя пазіцыі, і мноства іншых дзеянняў. Па ранейшаму даступны рэжым тактыкі, у якім ігрок можа задаць, як дзейнічаць персанажам у пэўных сітуацыях. Цяпер ва ўсіх персанажаў накопліваецца Канцэнтрацыя. Пры поўным яе зарадзе ігрок атрымлівае на невялікі час доступ да вельмі моцных здольнасцей, якія могуць змяніць зыход бою. У адрозненне ад папярэдніх частак гульні паказчыкі маны і вынослівасці падчас бою рэгенеруюцца. Пасля бою паказчык здароўя аднаўляецца толькі да паловы (у тым выпадку, калі ўзровень ўпаў ніжэй). Характэрна тое, што ігрок страчвае здароўе падаючы з вышыні, але пры гэтым не можа такім чынам памерці.
Лакацыі на якіх адбываецца дзеянне сталі ў разы большыя, чым у папярэдніх частках серыі. Яны сталі больш інтэрактыўнымі. З’явіліся магчымасці абрынуць на ворагаў сцены ці падпаліць пад імі мост, таксама некаторыя здольнасці персанажаў могуць ствараць штучныя перашкоды для ворагаў. Па вялікіх лакацыях можна перамяшчацца конна, а таксама выкарыстоўваць хуткае падарожжа паміж імі. Іграку для даследавання прапанаваны практычна ўсе землі Ферэлдэна і Арлея, а таксама суседнія невялікія тэрыторыі. У галоўнага героя ў распараджэнні ёсць уласны замак, у якім можна пагутарыць з персанажамі, а таксама раздаць загады тром сваім саветнікам. На глабальнай карце можна адпраўляць сваіх агентаў шпіёніць ці адправіць баявы атрад здушыць хваляванні. Захопліваючы тэрыторыі ігрок зможа аднавіць там інфраструктуру і пабудаваць аванпасты Інквізіцыі. Па меры праходжання гульні і зробленага іграком выбару, да Інквізіцыі будуць далучацца розныя ўплывовыя групы Тэдаса павялічваючы ўзровень яе ўплыў у свеце. Падобны падыход ужо быў выкарыстаны BioWare у іх папярэдняй гульні, Mass Effect 3.
Зносіны з іншымі персанажамі адбываюцца, як і раней, з дапамогай дыялогавага кола. Кола зведала некаторыя змены і цяпер пры выбары варыянту адказу, можна паглядзець што іменна скажа ваш персанаж. Пасродкам дыялогаў і дзеянняў можна зблізіцца (ці наадварот) са сваімі спадарожнікамі і саветнікамі. Практычна ўсіх з іх неабавязкова браць у атрад і многія, пры неўхваленні вашых дзеянняў, могуць вас пакінуць.
Standard Edition | Deluxe Edition | Inquisitor’s Edition | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Гульня | Так | Так | Так | |||||
Футарал са штучнай скуры | Не | Не | Так | |||||
Карта Тэдаса | Не | Не | Так | |||||
4 фігуркі-маркеры для карты | Не | Не | Так | |||||
72 карты Тара | Не | Не | Так | |||||
Набор адмычак у рэальную велічыню | Не | Не | Так | |||||
Знак Інквізітара | Не | Не | Так | |||||
Пяро і чарніліца | Не | Не | Так | |||||
40-старонкавы часопіс Інквізітара | Не | Не | Так | |||||
Арлесіянскія манеты | Не | Не | Так | |||||
Лімітаваны стылбук | Не | Не | Так | |||||
Афіцыйны саўндтрэк | Не | Так | Так | |||||
Арсенал «Полымя Інквізіцыі» (толькі пры перадзаказе) | Так | Так | Так | |||||
Даспех «Полымя Інквізіцыі» | Не | Так | Так | |||||
Браніраваны скакун | Не | Так | Так | |||||
Скайхолдскі трон | Не | Так | Так | |||||
Рудая гала | Не | Так | Так | |||||
Балотны аднарог | Не | Так | Так | |||||
Набор прадметаў для мультыплэера | Не | Так | Так |
Dragon Age | |
---|---|
Асноўная серыя | Dragon Age: Origins (Awakening) • Dragon Age II • Dragon Age: Inquisition |
Дадатковыя гульні | Dragon Age Journeys • Dragon Age: Legends |
Свет Dragon Age | Персанажы • Расы • Арганізацыі |
Іншае | BioWare • Eclipse Engine • Dragon Age: Redemption • Dragon Age: Dawn of the Seeker |
Гульні BioWare | |
---|---|
Серыі |
|
Асобныя гульні |
|
Гл. таксама |
|
Цырымоніі | |
---|---|
The Game Award за гульню года[en] |
|
Роднасныя артыкулы |
|