DirectX

DirectX (ад англ.: direct — прамы, непасрэдны) — гэта набор API, распрацаваных для рашэння задач, звязаных з праграмаваннем пад Microsoft Windows. Найбольш шырока выкарыстоўваецца пры напісанні камп’ютарных гульняў. Пакет сродкаў распрацоўкі DirectX пад Microsoft Windows бясплатна даступны на сайце Microsoft. Часта абноўленыя версіі DirectX пастаўляюцца разам з гульнявымі дадаткамі.

Microsoft DirectX
Выява лагатыпа
ТыпАсяроддзе для дадаткаў
РаспрацоўшчыкMicrosoft
Напісана наHigh Level Shader Language[d] і C++
Аперацыйная сістэмаMicrosoft Windows
Першы выпуск30 верасня 1995
Апошняя версія11 (22 ліпеня 2009)
ЛіцэнзіяMicrosoft EULA
СайтDirectX
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

DirectX API

Практычна ўсе часткі DirectX API уяўляюць сабой наборы COM-сумяшчальных аб’ектаў.

У цэлым, DirectX падраздзяляецца на:

  • DirectX Graphics, набор інтэрфейсаў, якія раней (да версіі 8.0) дзяліліся на:
    • DirectDraw : інтэрфейс вываду растравай графікі. (Яго распрацоўка даўно спынена)
    • Direct3D (D3D): інтэрфейс вываду трохмерных прымітываў.
  • DirectInput: інтэрфейс, які выкарыстоўваецца для апрацоўкі даных, якія паступаюць з клавіятуры, мышы, джойсціка і інш. гульнявых кантролераў.
  • DirectPlay: інтэрфейс сеткавай камунікацыі гульняў.
  • DirectSound: інтэрфейс нізкаўзроўневай працы з гукам (фармату Wave)
  • DirectMusic: інтэрфейс прайгравання музыкі ў фарматах Microsoft.
  • DirectShow: інтэрфейс, які выкарыстоўваецца для ўводу/вываду аўдыё і/або відэа даных.
    • DirectX Instruments — тэхналогія, якая дазваляе на аснове мультымедыйнага API DirectX ствараць і выкарыстоўваць праграмныя сінтэзатары. У адрозненне ад DX-убудоў, такія праграмы могуць цалкам кіравацца па MIDI і служаць галоўным чынам не для апрацоўкі, а для сінтэзу гуку. Тэхналогія DXi была папулярная ў 2001—2004 гг., асабліва ў праграмных прадуктах Cakewalk, але з часам прайграла «вайну фарматаў» тэхналогіі VST ад Steinberg.
  • DirectSetup: частка, адказная за ўсталяванне DirectX.
  • DirectX Media Objects: рэалізуе функцыянальную падтрымку паточных аб’ектаў (напрыклад, кадзіроўшчыкі/дэкадзіроўшчыкі)
  • Direct2D : інтэрфейс вываду двухмернай графікі

Гл. таксама

  • GDI
  • OpenGL
  • Simple DirectMedia Layer
  • X (DirectX) — фармат файла для захоўвання 3D аб’ектаў, распрацаваны Microsoft для DirectX
  • Direct3D 11 — версія, якая ўжываецца галоўным чынам у Windows 7 (уключана) і Windows Vista для дадаткаў
  • Спіс гульняў, якія падтрымліваюць DirectX 10

Спасылкі