Dingo ATF
«Dingo ATF» (ням.: Allschutz-Transport-Fahrzeug — «бронетранспарцёр») — нямецкі бронетранспарцёр вытворчасці кампаніі Krauss-Maffei Wegmann, прыняты на ўзбраенне Бундэсвера ў 2003 годзе.
Dingo ATF | |
---|---|
![]() | |
Бітва | |
Краіна паходжання | |
Захоўваецца ў калекцыі ў | Bundeswehr Museum of German Defense Technology[d] |
Вытворца | Krauss-Maffei[d] |
![]() |
Канструкцыя
Корпус машыны складаецца з бранявой сталі і камбінаванай броні MEXAS па STANAG 4569 класа 3 ад 7,62 × 51 мм куль і аскепкаў артылерыйскіх снарадаў на 60 м, процітанкавых мін і самаробных выбуховых прылад з 8 кг трынітраталуолу.
Бронетранспарцёр абсталяваны дыстанцыйна-кіраванай турэллю, усталяванай на даху машыны ў сярэдняй частцы корпуса: штатным узбраеннем з’яўляецца 7,62-мм кулямёт MG-3, замест якога могуць быць таксама ўстаноўлены 12,7-мм кулямёт M3M або 40-мм аўтаматычны гранатамёт HK GMG.
Створаны на паўнапрывадным шасі Unimog. Здольны пераадольваць цяжкапраходную мясцовасць.
Варыянты
Бронемашына выпускаецца ў некалькіх мадыфікацыях:
- Dingo 1 — базавы варыянт, на шасі Unimog S5000
- Dingo 2 — патрульны бронеаўтамабіль, больш позняя мадэль, на шасі Unimog U5000
- Dingo 2 A3.2 — бронетранспарцёр з падоўжаным корпусам
- Dingo 2 MPPV PC — камандна-штабная машына
- Dingo 2 AC Ambulanz — санітарная машына
- Dingo 2 BÜR — машына назірання, абсталявана радарам
- Dingo 2 Polizei — паліцэйскі бранявік
- CBRN Dingo — машына хімічнай, біялагічнай, радыелагічнай і ядзернай разведкі
Прымяненне
Бронемашыны ўжываліся ў ходзе баявых аперацый у паўднёвым Ліване бельгійцамі і Афганістане немцамі і чэхамі.
- Аўстрыйскі Dingo 2
- Нямецкі Dingo 2 у Афганістане
- Чэшскі Dingo 2
Аператары
Аўстрыя — 12 Dingo 1 NBC і 66 Dingo 2, станам на 2024 год[1].
Бельгія — 219 Dingo 2, станам на 2024 год[2].
Германія — 247 Dingo 2, станам на 2024 год[3].
Люксембург — 48 Dingo 2, станам на 2024 год[4].
Нарвегія — 20 Dingo 2, станам на 2024 год[5].
Пакістан — 10 Dingo 2, станам на 2016 год[6]
Чэхія — 21 Dingo 2, станам на 2024 год[7]
Украіна — 43 Dingo 2, станам на 2024 год[8]
Іншыя аператары
Заўвагі
Спасылкі
- «Dingo ATF» - бронеавтомобиль (ням.)(недаступная спасылка). Krauss-Maffei Wegman. — страница «Dingo ATF» на сайте производителя. Архівавана з першакрыніцы 12 сакавіка 2012.