Наперстаўка
Наперстаўка[3][4] (Digitális) — род травяністых раслін, які належыць, па сістэме класіфікацыі APG II, да сямейства трыпутнікавыя (Plantaginaceae). Раней, у сістэме класіфікацыі Кронквіста, расліну адносілі да сямейства залознікавыя (Scrophulariaceae).
Наперстаўка | |||||||||||||||
Наперстаўка пурпуровая (Digitalis purpurea) — тыпавы від рода Наперстаўка | |||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||
Digitalis L., (1753) | |||||||||||||||
Тыпавы від | |||||||||||||||
Наперстаўка пурпуровая (Digitalis purpurea) | |||||||||||||||
|
Батанічнае апісанне
Двухгадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны, зрэдку кусты і паўкусты. Сцёблы прамыя, не разгалінаваныя. Лісце суцэльнае, чаргаванае. Кветкі пераважна буйныя, жаўтаватага, пурпуровага, рудаватага колеру, сабраныя ў густыя верхавінкавыя гронкападобныя суквецці. Плод — каробачка.
Арэал
На тэрыторыі Беларусі ў дзікай прыродзе трапляецца 2 віды[5]:
- Digitalis grandiflora Mill. — Наперстаўка буйнакветная, ці Наперстаўка няпэўная
- Digitalis purpurea L. — Наперстаўка пурпуровая
Віды
Паводле GRIN у родзе 11 відаў:[6]
- Digitalis ferruginea L. — Паўднёвае і Усходняе Закаўказзе, Міжземнамор’е, Турцыя
- Digitalis grandiflora Mill. — Наперстаўка буйнакветная, ці Наперстаўка няпэўная [syn. Digitalis ambigua Murray] — еўрапейская частка Расіі, Паўднёва-Заходняя Сібір, Заходняя Еўропа, Міжземнамор'е
- Digitalis laevigata Waldst. & Kit.
- Digitalis lanata Ehrh. — Венгрыя і Паўднёвая Еўропа, Малдова, Заходняя Украіна
- Digitalis ferruginea
- Digitalis grandiflora
- Digitalis laevigata
- Digitalis lanata
- Digitalis lutea L. — паўднёвы захад і цэнтр Еўропы[7]
- Digitalis mariana Boiss.
- Digitalis nervosa Steud. & Hochst. ex Benth. — Паўночны Іран, Арменія і Азербайджан
- Digitalis obscura L.
- Digitalis lutea
- Digitalis mariana
- Digitalis obscura
- Digitalis parviflora Jacq.
- Digitalis purpurea L. typus — Наперстаўка пурпуровая — Заходняя, Цэнтральная і Паўднёвая Еўропа, Марока
- Digitalis purpurea subsp. purpurea [syn. Digitalis nevadensis Kunze] — Партугалія
- Digitalis thapsi L.
- Digitalis viridiflora Lindl.
- Digitalis parviflora
- Digitalis purpurea
- Digitalis thapsi
Значэнне
Дэкаратыўныя і лекавыя расліны.Дыгіталіс, вылучаны з наперстаўкі, доўгі час заставаўся адзіным і незаменным прэпаратам для лячэння хранічнай сардэчнай недастатковасці, у той жа час пры перадазіроўкі ён з'яўляецца небяспечным ядам.
Зноскі
Літаратура
- Наперстаўка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11). — С. 143.
Спасылкі
- Наперстянка: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Digitalis Архівавана 5 верасня 2017. (англ.) // The Plant List