Boeing 737
Boeing 737 — самы папулярны ў свеце вузкафюзеляжны рэактыўны пасажырскі самалёт. Boeing 737 з’яўляецца самым масавым рэактыўным пасажырскім самалётам за ўсю гісторыю пасажырскага авіябудавання (на сярэдзіну 2013 года пастаўлена больш 7600 машын і каля 3000 замоў не закрыта[2]). Самалёт вырабляецца карпарацыяй Boeing з 1967 года. Boeing 737 эксплуатуецца настолькі шырока, што ў любы момант часу ў паветры знаходзіцца ў сярэднім 1200 самалётаў, і кожныя 5 секунд у свеце ўзлятае і садзіцца адзін 737.[3] Фактычна, Boeing 737 — агульная назва больш чым дзесяці тыпаў паветраных суднаў.
Boeing 737 | |
---|---|
Тып | Вузкафюзеляжны сярэднемагістральны пасажырскі самалёт |
Распрацоўшчык | Boeing |
Вытворца | Boeing |
Галоўны канструктар | Boeing |
Першы палёт | 9 красавіка 1967 |
Пачатак эксплуатацыі | 1968 |
Статус | эксплуатуецца |
Эксплуатанты | Southwest Airlines (612) Continental Airlines (264) Ryanair (272) 2011 год US Airways (96) AirTran (52) |
Гады вытворчасці | З 1968 года |
Адзінак выраблена | 7604 [1](на май 2013 года) |
Кошт адзінкі | 49,5-85 млн дол. |
Варыянты | Boeing 737 Classic Boeing 737 Next Generation Boeing 737 MAX Boeing P-8 Poseidon |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Катастрофы
Усяго па стане на 20 красавіка 2012 года было страчана 170 авіялайнераў[4][5], у гэтых катастрофах загінула 3835 чалавек. Лайнер 110 разоў захопліваўся тэрарыстамі і падвяргаўся іншым крымінальным дзеянням, у гэтых здарэннях загінула 575 чалавек.
Найбуйнейшай па колькасці ахвяр катастрофай Boeing 737 стала крушэнне ў Мангалоры 22 мая 2010 года самалёта індыйскай авіякампаніі, які пры пасадцы выкаціўся за межы УПП і загарэўся. На борце было 166 чалавек, 158 з іх загінулі[6].
Падобныя самалёты
- Airbus A320
- Boeing 757-200
- McDonnell Douglas MD-80
- Ту-154
- Ту-204
Зноскі
Спасылкі
- Старонка Boeing 737 на афіцыйным сайце Boeing (англ.)