Авёс шчаціністы

(Пасля перасылкі з Avena strigosa)

Авёс шчаціністы[3][4][5] (Avena strigosa) — від аднагадовых травяністых раслін сямейства злакаў.

Авёс шчаціністы
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Avena strigosa Schreb.


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  193431
NCBI  38783
EOL  1114093
IPNI  391799-1
TPL  kew-397998

Распаўсюджванне

Авёс шчаціністы распаўсюджаны ў Заходняй Еўропе, у гарах Іспаніі, Партугаліі і Англіі культывуецца ў якасці харчовай і кармавой (зялён корм і сена) расліны.

На Беларусі зрэдку трапляецца па ўсёй тэрыторыі як пустазелле яравых культур[6].

Біялогія

Расліна квіце ў чэрвені-ліпені.

Апісанне

Вышыня расліны 40-100 сантыметраў. Сцябло голае. Лісце доўгае, тонказавостранае, шурпатае.Мяцёлкі раскідзістыя альбо аднабокія.

Каласкі 2-3-кветныя, з доўгімі бурымі асцюкамі, без сучляненняў, аддзяляюцца адін ад аднаго толькі пры адломліванні каласковай восі.

Зярняўкі валасістыя, пры выспяванні не асыпаюцца.

Расліна ўстойлівая да грыбковых захворванняў[6].

Зноскі