5-я асобная брыгада спецыяльнага прызначэння

5-я асо́бная брыга́да спецыя́льнага прызначэ́ння (5-я абрспп) — ваеннае фарміраванне УС СССР і Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь.

5-я асобная брыгада спецыяльнага прызначэння
Нарукаўны знак 5-й асобнай брыгады
Гады існаванняз 1963 г.
Краіна СССР
 Беларусь
Уваходзіць уCілы спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь
Тыпбрыгада
ДыслакацыяМар'іна Горка
Удзел уАфганская вайна (1979—1989), Карабахскі канфлікт, Грамадзянская вайна ў Лівіі (2011)
Знакі адрознення
jubilee badge for the 50th anniversary of the USSR
Камандзіры
Дзеючы камандзірАляксей Міхайлавіч Папоў
Вядомыя камандзірыВалерый Уладзіміравіч Гайдукевіч

Гісторыя брыгады ў савецкі перыяд

Фарміраванне часці

Падставай для фарміравання брыгады стала дырэктыва Генштаба УС СССР № 140547 ад 19 ліпеня 1962 года. Згодна з ёй у складзе Беларускай вайсковай акругі трэба было сфармаваць 5-ю брыгаду спецыяльнага прызначэння.

Месцам дыслакацыі брыгады выбралі горад Мар’іна Горка Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці Беларускай ССР.

Аснову афіцэрскага складу фарміруючайся брыгады склалі афіцэры, якія скончылі гадавыя курсы Ваенна-дыпламатычнай акадэміі і афіцэры, што служылі ў разведвальных падраздзяленнях Беларускай ваеннай акругі. Таксама для камплектацыі радавога складу былі адпраўленыя радавыя тэрміновай службы, якія адслужылі ў падраздзяленнях спецыяльнага прызначэння не менш двух гадоў.

Усяго ў першапачатковы склад зноў сфармаванай брыгады ўвайшло 137 чалавек.

Днём заснавання часткі лічыцца 1 студзеня 1963 года[1].

Станаўленне і развіццё брыгады

З вясны 1963 года асабісты склад брыгады асвойвае паветрана-дэсантную падрыхтоўку і здзяйсняе парашутныя скачкі з самалётаў Ан-2, Ан-12 і Лі-2.

19 лістапада 1964 года начальнік штаба Беларускай ваеннай акругі генерал-лейтэнант Мікалай Агаркаў уручыў камандзіру брыгады палкоўніку Кавалеўскаму Баявы Сцяг.

Да 1965 годзе брыгада была ўкамплектавана па штаце мірнага часу і прызнана адказваючай патрабаванням баявой гатоўнасці.

У маі 1968 года ў штаце брыгады сфарміравана спецыяльная рота мініравання.

У перыяд з 1975 па 1982 гады брыгада атрымлівала ад камандавання на ўсіх выніковых праверках і вучэннях ацэнку «выдатна».

У 1978 годзе брыгада атрымала статус «асобнай». Поўнае яе імя стала: 5-я асобная брыгада спецыяльнага прызначэння.

У 70-я і 80-я гады на базе 5-й абрспп праходзілі выпрабаванні найноўшага ўзбраення і рыштунку для падраздзяленняў спецыяльнага прызначэння.

У складзе 5-й абрспп упершыню сярод аднатыпных брыгад з’явілася унікальнае падраздзяленне — асобная рота спецыяльнага прызначэння. Асабісты склад дадзенай роты складаўся выключна з афіцэраў і прапаршчыкаў. Асноўнай задачай роты ў выпадку поўнамаштабных баявых дзеянняў была дастаўка і ўстаноўка партатыўных ядзерных зарадаў на стратэгічныя аб’екты праціўніка.

У 1989 годзе з асабістага дазволу Міністра абароны СССР ваеннаслужачым асобнай роты спецыяльнага прызначэння дазволена мець нарукаўны знак — чорная ліса і нагрудны знак, што з’яўлялася для УС СССР унікальнай з’явай. Лічылася, што ўзровень падрыхтоўкі дадзенай роты адпавядаў падрыхтоўцы атрада спецыяльнага прызначэння «Вымпел» КДБ СССР.

Да пачатку 1984 года ваеннае кіраўніцтва СССР прымае рашэнне аб ліквідацыі каналаў пастаўкі ўзбраенняў і боепрыпасаў групоўкам афганскіх маджахедаў. Варта было ўзяць пад кантроль караванныя дарогі і сцежкі, якія злучаюць Афганістан і Пакістан. Разведвальныя падраздзяленні 40-й Арміі не спраўляліся з функцыямі па знішчэнні караванаў якія забяспечвалі маджахедаў, паколькі яны не адпавядалі колькасці разведвальных падраздзяленняў і аддаленасці многіх караванных сцежак ад гарнізонаў, да якіх яны прыпісваліся. Таксама разведвальныя падраздзяленні 40-й Арміі павінны былі ажыццяўляць разведку для сваіх палкоў і брыгад.

З’явіўся план стварэння так званай прыгранічнай зоны «Заслона», па лініі Джалалабад — Газні — Кандагар. З дапамогай гэтай памежнай зоны камандаванне 40-й арміі планавала перакрыць каля 200 караванных маршрутаў, па якіх мяцежнікі вазілі з Пакістана зброю і боепрыпасы.

Выхадам са стварыўшайся сітуацыі ваеннае кіраўніцтва СССР палічыла адпраўку ў лютым двух наяўных на тэрыторыі Афганістана атрадаў спецыяльнага прызначэння (154-ы ааспп і 177-ы ааспп) на прыгранічныя да Пакістану ўчасткі. 154-ы ааспп быў перадыслакаваны ў Джалалабад. 177-ы ааспп у Газні.

Па выніках гадавой дзейнасці гэтых атрадаў выявілася неабходнасць ва ўвядзенні дадатковых спецпадраздзяленняў.

15-й абрспп у лютым трэба было ўвайсці ў Афганістан і ўстаць штабам у г. Джалалабад правінцыі Нангархар. Перадыслакацыя скончылася да сакавіка 1985 года.

У сувязі з тым, што 15-я абрспп, як і астатнія злучэння спецыяльнага прызначэння на тэрыторыі СССР, былі кадрыраванымі (няпоўнага складу), у яго склад увайшлі атрады сфармаваныя ў розных брыгадах[2].

Кіраўніцтвам УС СССР было прынята рашэнне аб фарміраванні на базе 5-й абрспп 334-га асобнага атрада спецыяльнага прызначэння (334-й ааспп), які ў далейшым павінен быў увайсці ў склад 15-й абрспп.

Дырэктыва Генштаба УС СССР аб фармаванні атрада выйшла 7 снежня 1984 года. Фарміраванне атрада адбылося ў перыяд з 12 снежня 1984 года па 13 студзеня 1985 года. Для камплектавання 334-га ааспп акрамя ваеннаслужачых самай 5-й абрспп былі прыцягнутыя ваеннаслужачыя з іншых фармаванняў спецыяльнага прызначэння:2-й абрспп, 4-й абрспп, 8-й абрспп, 14-й абрспп, 22-й абрспп і 1071-га вучэбнага палка.

У перыяд з 17 па 29 сакавіка атрад здзейсніў марш з г. Чырчык Узбекскай ССР у г. Асадабад, адміністрацыйны цэнтр правінцыі Кунар на ўсходзе Аўганістану.

29 сакавіка 1985 года 334-й ааспп (вайсковая часць 83506) увайшоў у склад 15-й абрспп. Атрад атрымаў умоўную назва 5-ы асобны мотастралковы батальён і пазыўны «Тарыф».

Праз тры тыдні, 21 красавіка 334-й ааспп удзельнічаў у першым самастойным рэйдзе, у ходзе якога з-за неспрактыкаванасці камандзіраў падраздзяленняў і грубых памылак, дапушчаных камандаваннем атрада панёс цяжкія страты[3].

У перыяд з сакавіка 1985 па май 1988 года 334-ы асобны атрад спецыяльнага прызначэння здзейсніў 250 баявых выхадаў, у якіх было знішчана каля 3000 маджахедаў.

Удзел 5-й абрспп у лакальных канфліктах на тэрыторыі СССР

У перыяд з 24 студзеня па 3 сакавіка 1990 года брыгада практычна ў поўным складзе (805 чалавек) удзельнічала ў баявых дзеяннях па нейтралізацыі членаў незаконных узброеных фарміраванняў у Армянскай ССР падчас Нагорна-Карабахскага канфлікту[4][5].

Злучэнне ў Узброеных Сілах Беларусі

31 снежня 1992 года 5-я асобная брыгада спецыяльнага прызначэння перайшла пад юрысдыкцыю Рэспублікі Беларусь і ўвайшла ў склад яе узброеных сіл.

12 верасня 2002 года Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь уручыў камандзіру 5-й абрспп новы Баявы Сцяг наўзамен савецкага.

У 20082011 гадах байцы венесуэльскага камандас DISIP неаднаразова наведвалі Беларусь, дзе прайшлі курс падрыхтоўкі ад БФСТ «Дынама» і 5-й брыгады спецназа[6].

Па некаторых даных, у 2011 годзе былыя ваеннаслужачыя 334-га асобнага атрада 5-й брыгады прымалі ўдзел у лівійскім канфлікце[7][8].

У 2013 годзе брыгада ўдзельнічала ў сумесным з УС РФ ваенным вучэнні «Захад‑2013».

У 20142015 гадах на базе 5-й брыгады і Цэнтра спецыяльнай падрыхтоўкі БФСТ «Дынама» праходзілі падрыхтоўку байцы сіл спецыяльных аперацый Нігерыі[9][10][11].

Падаўленне пратэстаў 2020 года і забойства Генадзя Шутава

У жніўні і восенню 2020 года ваеннаслужачыя 5-й брыгады ўдзельнічалі ў сілавых разгонах мірных дэманстрантаў, якія пратэставалі пасля прэзідэнцкіх выбараў у Рэспубліцы Беларусь[12][13][14]. Удзел ваеннаслужачых 5-й брыгады быў афіцыйна пацверджаны ў лютым 2021 года на судзе над двума пратэстуючымі. Капітан Раман Гаўрылаў і прапаршчык Арсень Галіцын разам з прыкладна 20 іншымі вайскоўцамі ССА УС РБ ўдзельнічалі ў падаўленні пратэстаў у Брэсце ў жніўні 2020 года і застрэлілі Генадзя Шутава, прычым на судзе Гаўрылаў сцвярджаў, што цэліўся Шутаву ў левае перадплечча[15][16][17][18].

Камандзіры 5-й абрспп

Спіс камандзіраў 5-й абрспп[19][20]:

  • Кавалеўскі Іван Іванавіч: 1962—1966;
  • Каваленка Іван Антонавіч: 1966—1968;
  • Еўтушэнка Генадзь Пятровіч: 1969—1972;
  • Карташоў Валянцін Аляксандравіч: 1973—1976;
  • Фалееў Яўген Іванавіч: 1976—1979;
  • Колб Рыгор Ананьевіч: 1979—1982;
  • Іваноў Эдуард Міхайлавіч: 1982—1984;
  • Сапалаў Юрый Аляксандравіч: 1984—1987;
  • Герасімаў Дзмітрый Міхайлавіч: 1987—1988;
  • Барадач Уладзімір Віктаравіч: 1988—1991;
  • Крот Іван Міхайлавіч: 1991—1992;
  • Гайдукевіч Валерый Уладзіміравіч: 1992—1995;
  • Вільчкоўскі Іван Багуслававіч: 1995—1999;
  • Чмыроў Аляксандр Прохаравіч: 1999—2003;
  • Злацін Георгій Самуілавіч: 2003—2005;
  • Ціханаў Павел Віктаравіч: 2005—2007;
  • Карук Уладзімір Васільевіч: 2007—2010;
  • Навуменка Аляксандр: 2010—2012;
  • Сімкін Сяргей Алегавіч: 2012—2014;[21]
  • Папоў Аляксей Міхайлавіч: 2014 — ц. ч. 

Галерэя

Былая вайсковая частка, некалькі будынкаў якой было перададзенна 5-й брыгадзе.

Гл. таксама

Літаратура

  • Александр Север. Спецназ ГРУ: самая полная энциклопедия. — М.: Эксмо, 2012. — ISBN 978-5-699-55864-3.
  • 15 бригада СПЕЦНАЗ: Люди и судьбы. — М.: НПИД «Русская панорама», 2009. — 556 с. + 48 с. цв. вкл. — (серия «Библиотека разведчика»). — Тираж 1800 экз. — ISBN 978-5-93165-239-9.

Спасылкі

Зноскі