5,56 х 45 мм — патрон для штурмавой зброі, з’яўляецца стандартным патронам NATO.

Куля, гільза і 5,56×45 мм
Тыпы 5,56×45 мм

Варыянты

М193

Куля амерыканскага ўзору. Яе суцэльнаметалічная галаўная частка праходзіць у біялагічных тканках каля 12 см (для аўтамата M16). Вельмі часта куля пасля невялікага прабегу разварочваецца на 90 градусаў, сплюшчваецца і разломваецца (прыкладна ў раёне кальцавой канаўкі). Галаўная частка кулі складае каля 60 % яе першапачатковай вагі. Тыльная частка расколваецца на шэраг мелкіх асколкаў, якія, разлятаючыся ў розныя бакі, могуць прабіваць біялагічныя тканкі на глыбіню да 7 см.

Дадатковы пашкоджваючы эфект: пры траплянні ў мягкія тканкі ўзнікае эфект часовай поласці. Акрамя гэтага, назіраецца разрыў тканак, бо спачатку яны прабіваюцца асколкамі, а затым утвараецца часовая поласць.

М200

Патрон з паўабалонкавай куляй, мае большую спыняючую моц супраць жывых цэляў, у параўнанні з М193 ці М199, аднак малаэфектыўны супраць браніраваных аб’ектаў.

М855 (SS109)

У 1980 годзе была праведзена невялікая карэктыроўка стандартаў: на змену амерыканскаму патрону М193 прыйшоў бельгійскі SS109. SS109 быў выбраны з-за больш цяжкай кулі (4,02 г), якая паказвала лепшую кучнасць і прабіўную здольнасць. У ЗША патрон быў стандартызаваны пад пазначэннем М855.

Патроны М193 і SS109 па шэрагу прызнакаў з’яўляюцца ўзаемазамяняльнымі, але пры гэтым не забяспечваюцца стандартныя (таблічныя) балістычныя характарыстыкі, з-за таго што даўжыня хода нарэзаў для іх розная (230 і 178 мм).

М856

Мадэрнізаваны патрон М855 пад трасіруючую кулю.

Mk 262

Патрон з 5-грамовай куляй, мае большую спыняючую здольнасць, чым М855, аднак лепш падыходзіць для AR15  (англ.) і M4.

РС101

Расійскі аналаг патрона М855. Вырабляецца для аўтаматаў АК-101.

Характарыстыкі

МаркіроўкаМаса патрона / кулі, гДаўжыня патрона, ммПачатковая хуткасць, м/сДульная энергія, ДжКучнасць (R50 на 100 м), см
М193?? / 3,957,4???
М855?? / 457,49401767?
РС10111 / 3,957,4910-920?4,5
DM11?? / 4,157,49361796?
GP 90?? / 4,157,49051679?

Спасылкі