100 найвялікшых фільмаў XXI стагоддзя па версіі BBC

спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя

100 найвялікшых фільмаў XXI стагоддзя па версіі BBC (англ.: The 100 Greatest Films of the 21st Century) — гэта спіс, складзены ў жніўні 2016 года Брытанскай тэлерадыёвяшчальнай карпарацыяй (BBC)[1]. Ён быў складзены на падставе меркавання 177 крытыкаў з усяго свету, кожнага з якіх папрасілі назваць дзесяць найлепшых фільмаў, выпушчаных пасля 2000 года ўключна[2].

Адметнасці спісу

«BBC Culture» папрасілі 177 кінакрытыкаў з усяго свету скласці рэйтынг з дзесяці фільмаў, знятых у XXI стагоддзі, якія яны лічаць найвялікшымі. Удзельнікам было дазволена выбіраць з карцін, выпушчаных са студзеня 2000 года па чэрвень 2016 года (калі былі сабраны ўсе адказы). Затым кожнаму фільму, пералічанаму ў адказах, налічваліся балы ў залежнасці ад іх месца. Калі фільм займаў першае месца ў спісе крытыка, ён атрымліваў дзесяць балаў, а фільм, які займаў дзясятае месца, атрымліваў адзін бал.

177 крытыкаў, якія прынялі ўдзел у апытанні, паходзілі з 36 краін, прычым найбольшая колькасць (81) была са Злучаных Штатаў Амерыкі, за імі ішла Вялікабрытанія. Сярод крытыкаў былі 122 мужчыны і 55 жанчын. Большасць удзельнікаў галасавання — рэцэнзенты газет і часопісаў, інтэрнэт-рэцэнзенты і навукоўцы[3].

У выніковы спіс трапілі 102 карціны з-за нічыёй паміж «Карласам[en]», «Рэквіемам па мары[en]» і «Тоні Эрдманам» на сотым месцы[4][5].

Лідарамі сярод рэжысёраў у выніковым спісе сталі Апічатпонг Вірасетакул[en], Крыстафер Нолан, Уэс Андэрсан, Пол Томас Андэрсан, Міхаэль Ханэке і браты Коэн — яны маюць па тры фільмы ў спісе. Найлепшым анімацыйным фільмам у спісе сталі «Скрадзеныя прывідамі» Хаяо Міядзакі — фільм атрымаў 4-е месца ў спісе. Найлепшым неангламоўным фільмам спісу стаў «Любоўны настрой» — фільм заняў 2-е месца ў спісе. Найлепшым фільмам з удзелам брытанскай вытворчасці стала карціна «Дзіця чалавечае», заняўшы 13-е месца. Толькі чатыры фільмы са спісу былі лаўрэатамі прэміі «Оскар» за найлепшы фільм: «Старым тут не месца» (2008[en]), «Уладар буры[en]» (2010[en]), «12 гадоў рабства» (2014[en]) і «У цэнтры ўвагі[en]» (2016).

Спіс

ФільмРэжысёр(ы)Краіны-вытворцыГод
1«Малхоланд Драйв[en]»Дэвід Лінч , 2001
2«Любоўны настрой»Вонг Карвай[en] , 2000
3«І будзе кроў[en]»Пол Томас Андэрсан 2007
4«Скрадзеныя прывідамі»Хаяо Міядзакі 2001
5«Малалецтва[en]»Рычард Лінклейтэр 2014
6«Вечнае ззянне чыстага розуму»Мішэль Гондры[en] 2004
7«Дрэва жыцця»Тэрэнс Малік 2011
8«Адзін і два[en]»Эдвард Янг[en] , 2000
9«Развод Надзера і Сімін[en]»Асгар Фархадзі[en] 2011
10«Старым тут не месца»Джоэл Коэн, Ітан Коэн 2007
11«Унутры Льюіна Дэвіса[en]»Джоэл Коэн, Ітан Коэн , 2013
12«Задыяк[en]»Дэвід Фінчэр 2007
13«Дзіця чалавечае»Альфонса Куарон , 2006
14«Акт забойства[en]»Джошуа Опенхаймер[en] , , 2012
15«4 месяцы, 3 тыдні і 2 дні»Крысціян Мунджыў 2007
16«Святыя маторы[en]»Леос Каракс[en] , 2012
17«Лабірынт фаўна»Гільерма дэль Тора , 2006
18«Белая стужка»Міхаэль Ханэке , , , 2009
19«Шалёны Макс: Дарога лютасці[en]»Джордж Мілер[en] 2015
20«Сінекдаха, Нью-Ёрк[en]»Чарлі Каўфман[en] 2008
21«Гатэль „Гранд Будапешт“»Уэс Андэрсан 2014
22«Цяжкасці перакладу»Сафія Копала 2003
23«Схаванае»Міхаэль Ханэке , , , 2005
24«Майстар[en]»Пол Томас Андэрсан 2012
25«Памятай[en]»Крыстафер Нолан 2001
26«25-я гадзіна[en]»Спайк Лі[en] 2002
27«Сацыяльная сетка[en]»Дэвід Фінчэр 2010
28«Пагавары з ёй»Педра Альмадовар 2002
29«ВАЛЛ-І»Эндру Стэнтан 2008
30«Олдбой[en]»Пак Чхан Ук[en] 2003
31«Маргарэт[en]»Кенет Лонерган[en] 2011
32«Жыццё іншых»Флорыян Хенкель фон Донэрсмарк[en] 2006
33«Цёмны рыцар»Крыстафер Нолан 2008
34«Сын Саула»Ласла Немеш[en] 2015
35«Крадзецца тыгр, тоіцца цмок[en]»Энг Лі , , , 2000
36«Тамбукту[en]»Абдэрахман Сісака[en] , 2014
37«Дзядзька Бунмі, які памятае свае мінулыя жыцці[en]»Апічатпонг Вірасетакул[en] 2010
38«Горад Бога[en]»Фернанду Мейрэліш[en], Каця Лунд[en] 2002
39«Новы Свет»Тэрэнс Малік 2005
40«Гарбатая гара[en]»Энг Лі 2005
41«Галаваломка»Піт Доктэр[en] 2015
42«Каханне»Міхаэль Ханэке , , 2012
43«Меланхолія[en]»Ларс фон Трыер , , , 2011
44«12 гадоў рабства»Стыў Мак-Куін[en] , 2013
45«Жыццё Адэль[en]»Абдэлатыф Кешыш[en] , , 2013
46«Завераная копія[en]»Абас Кіярастамі 2010
47«Левіяфан[en]»Андрэй Звягінцаў 2014
48«Бруклін[en]»Джон Краўлі[en] , , 2015
49«Бывай, мова[en]»Жан-Люк Гадар , 2014
50«Забойца Не Іньнян[en]»Хоу Сяасянь[en] , , 2015
51«Пачатак»Крыстафер Нолан , 2010
52«Пачвара[en]»Апічатпонг Вірасетакул[en] 2004
53«Мулен Руж!»Баз Лурман[en] 2001
54«Аднойчы ў Анатоліі[en]»Нуры Більге Джэйлан 2011
55«Іда»Павел Паўлікоўскі , , , 2013
56«Гармоніі Веркмейстэра[en]»Бела Тар[en], Агнеш Храніцкі[en] 2000
57«Трыццаць хвілін пасля поўначы[en]»Кэтрын Бігелоу 2012
58«Мулаадэ — магічная ахова[en]»Усман Сембен[en] , , , , 2004
59«Гісторыя гвалту[en]»Дэвід Кроненберг 2005
60«Святло стагоддзя[en]»Апічатпонг Вірасетакул[en] 2006
61«Пабудзь у маёй скуры[en]»Джонатан Глейзер , , 2013
62«Бясслаўныя вырадкі»Квенцін Таранціна , 2009
63«Турынскі конь[en]»Бела Тар[en], Агнеш Храніцкі[en] 2011
64«Вялікая прыгажосць»Паала Сарэнціна , 2013
65«Акварыум[en]»Андрэа Арнольд 2009
66«Вясна, лета, восень, зіма… і зноў вясна»Кім Кі Дук , 2003
67«Уладар буры[en]»Кэтрын Бігелоу 2008
68«Сямейства Тэнэнбаўм[en]»Уэс Андэрсан 2001
69«Кэрал[en]»Тод Хейнс[en] , 2015
70«Гісторыі, што мы апавядаем[en]»Сара Полі[en] 2012
71«Табу[en]»Мігел Гомеш[en] , , , 2012
72«Выжывуць толькі закаханыя[en]»Джым Джармуш , 2013
73«Перад захадам[en]»Рычард Лінклейтэр 2004
74«Адвязныя канікулы[en]»Хармані Карын[en] 2012
75«Прыроджаная загана[en]»Пол Томас Андэрсан 2014
76«Догвіль[en]»Ларс фон Трыер , , , 2003
77«Скафандр і матылёк»Джуліян Шнабель[en] , 2007
78«Воўк з Уол-стрыт[en]»Марцін Скарсэзэ 2013
79«Амаль знакаміты[en]»Кэмеран Кроу[en] 2000
80«Вяртанне»Андрэй Звягінцаў 2003
81«Сорам[en]»Стыў Мак-Куін[en] 2011
82«Сур’ёзны чалавек[en]»Джоэл Коэн, Ітан Коэн 2009
83«Штучны розум»Стывен Спілберг 2001
84«Яна[en]»Спайк Джонз 2013
85«Прарок[en]»Жак Адзіяр , 2009
86«Далёка ад раю[en]»Тод Хейнс[en] 2002
87«Неверагодны лёс Амэлі Пулен»Жан-П’ер Жэнэ 2001
88«У цэнтры ўвагі[en]»Том Мак-Карці[en] 2015
89«Жанчына без галавы[en]»Лукрэсія Мартэль[en] 2008
90«Піяніст»Раман Паланскі , , , 2002
91«Таямніца ў іх вачах[en]»Хуан Хасэ Кампанэлья[en] 2009
92«Як баязлівец Роберт Форд забіў Джэсі Джэймса[en]»Эндру Домінік[en] 2007
93«Рататуй»Брэд Бёрд[en] 2007
94«Упусці мяне[en]»Томас Альфрэдсан[en] 2008
95«Каралеўства ўзыходзячага месяца»Уэс Андэрсан 2012
96«У пошуках Нэма»Эндру Стэнтан 2003
97«Белы матэрыял[en]»Клер Дэні[en] 2009
98«Дзесяць[en]»Абас Кіярастамі 2002
99«Збіральнікі і збіральніца[en]»Аньес Варда 2000
100«Карлас[en]»Аліўе Асаяс[en] , 2010
«Рэквіем па мары[en]»Дарэн Аранофскі[en] 2000
«Тоні Эрдман»Марэн Адэ , 2016

Крыніцы

Спасылкі