Яўген Іванавіч Лашанкоў

беларускі футбаліст і трэнер

Яўген Іванавіч Лашанкоў (нар. 2 студзеня 1979, Мінск) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер.

Футбол
Яўген Лашанкоў
Поўнае імяЯўген Іванавіч Лашанкоў
МянушкаУжык
Нарадзіўся2 студзеня 1979(1979-01-02)[1][2] (45 гадоў)
Грамадзянства Беларусь
Рост170 см
Вага62 кг
Пазіцыяпаўабаронца
Клубная кар’ера[* 1]
1997—2004 Беларусь БАТЭ (Барысаў)187 (16)
1997—1998   Беларусь Змена-БАТЭ (Мінск)26 (3)
2005—2006 Украіна Чарнаморац (Адэса)25 (7)
2007—2008 Украіна Харкаў9 (0)
2007   Беларусь Дарыда (Ждановічы)12 (1)
2008   Беларусь Граніт (Мікашэвічы)29 (6)
2009 Беларусь Граніт (Мікашэвічы)23 (5)
2010—2011 Беларусь Мінск58 (8)
2012 Беларусь Белшына (Бабруйск)8 (0)
2012 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна)9 (0)
2013—2016 Беларусь Слуцк80 (4)
2016 Беларусь Баранавічы13 (1)
Нацыянальная зборная[* 2]
2000—2001Беларусь Беларусь (да 21)15 (1)
2004Беларусь Беларусь (алімпійская)3 (1)
2005Беларусь Беларусь1 (0)
Трэнерская кар’ера
2022 Беларусь Асіповічытрэнер

Клубная кар’ера

Выхаванец мінскіх футбольных школ «Трактар» і «Змена», пачаў дарослую кар’еру ў барысаўскім БАТЭ, дзе доўгі час быў адным з лідараў каманды, двойчы станавіўся чэмпіёнам краіны. Па заканчэнні сезона 2004 перайшоў у адэскі «Чарнаморац», дзе гуляў на працягу двух гадоў. У 2007 годзе стаў іграком клуба «Харкаў», але не здолеў замацавацца ў складзе і неўзабаве на правах арэнды вярнуўся ў Беларусь, гуляў за «Дарыду» і «Граніт». Пасля вылету «Граніта» з Вышэйшай лігі ў 2010 годзе стаў іграком «Мінска», якому дапамог выйграць бронзавыя медалі чэмпіянату.

У 2012 годзе гуляў за «Белшыну» і «Тарпеда-БелАЗ», але не здолеў трывала замацавацца ў аснове гэтых клубаў. У выніку сезон 2013 пачаў у клубе Першай лігі «Слуцк». Стаў адным з лідараў слуцкага клуба, дапамог яму перамагчы ў Першай лізе, заставаўся трывалым іграком асновы «цукровых» і ў Вышэйшай лізе. У студзені 2015 года падоўжыў кантракт са «Слуцкам»[3]. У сезоне 2015 стаў радзей з’яўляцца на полі з-за траўм. Па заканчэнні сезона мог завяршыць кар’еру[4], аднак застаўся ў камандзе. У чэрвені 2016 года разарваў кантракт са «Слуцкам»[5].

Пасля зыходу са «Слуцка» збіраўся завяршыць кар’еру, аднак ў жніўні 2016 вырашыў далучыцца да «Баранавічаў»[6]. Па заканчэнні сезона 2016 завяршыў кар’еру.

У красавіку 2018 года паведамлялася аб заяўцы Лашанкова за клуб Другой лігі «Маладзечна-ДЮСШ-4»[7], аднак ён так і не папоўніў склад каманды.

Міжнародная кар’ера

Выступаў за моладзевую зборную Беларусі, а ў лютым 2004 года прымаў удзел у міжнародным турніры на Мальце ў складзе алміпійскай зборнай Беларусі.

12 кастрычніка 2005 года правёў свой адзіны матч за нацыянальную зборную Беларусі, згуляўшы ў Мінску супраць Нарвегіі ў адборачным турніры чэмпіянату свету 2006.

Трэнерская кар’ера

У сакавіку 2017 года стаў трэнерам у дзіцяча-юнацкай школе БАТЭ[8]. З 2018 года працаваў у дзіцячых камандах «Іслачы». Пакінуў клуб з Мінскага раёна ў жніўні 2022 года[9], на той час (з красавіка 2022 года) ужо працаваў памочнікам галоўнага трэнера «Асіповічаў», заставаўся на гэтай пасадзе да канца сезона 2022.

Мае трэнерскую ліцэнзію катэгорыі «B».

Дасягненні

Зноскі

  • Лошанков, Григоров, Зенько и и еще четыре футболиста продлили контракты со «Слуцком»
  • Лошанков может завершить карьеру
  • "Слуцк" объявил о расторжении контрактов с Лошанковым, Воронковым и Цветинским
  • Евгений Лошанков продолжит карьеру в "Барановичах"
  • Страханович и Лошанков заявлены за «Молодечно-ДЮСШ-4»
  • Лошанков стал тренером детско-юношеской школы БАТЭ
  • Футбол. Евгений Лошанков покинул "Ислочь" и перебрался в "Осиповичи" Архівавана 9 жніўня 2022.
  • Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонВасіль БыкаўКупаллеВалерый Станіслававіч МянжынскіФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіУННВУдзельнік:ZlyiLev/Парламенцкія выбары ў Італіі (2022)o67n9Марат Сяргеевіч МаркаўДругая сусветная вайнаБеларусьВікіпедыя:ФорумПравы чалавека ў БеларусіSpecial:SearchСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020—2021 гадахУладзімір КараткевічВікіпедыяВікіпедыя:СупольнасцьМайк ПампеаСпіс беларускіх імёнРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)Шаблон:РэвалюцыяЛіцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаШаблон:Выбраны зместНародная дэмакратыяБеларуская моваЯкуб КоласМікалай Багданавіч ЭнгельгартМодуль:NavboxФранцыск СкарынаВялікае Княства ЛітоўскаеІван НавуменкаВікіпедыя:ДаведкаМАЗ-5335 (сямейства)Вікіпедыя:Адмова ад адказнасці