Ясак

Яса́к (цюрк.: jasaq[1]) — натуральны падатак, які збіраўся татарамі і рускімі звычайна дарагім футрам, з карэнных насельнікаў Сібіры.

Мансі прыносяць ясак Ярмаку

Тэрмін ясак паходзіць з мангольскай мовы, дзе слова яса значыла «закон», «парадак», «падначаленне», «падатак». Ясак як звычайны падатак або даніна ўзымаўся з неслужылага насельніцтва і заваяваных народаў ханамі Залатой Арды. Звычай узымання падаткаў менавіта футрам мог існаваць ў Сібіры здаўна. Відавочна, ён быў распаўсюджаны ў Сібірскім ханстве і адтуль запазычаны пасля яго заваявання рускімі. Збор ясака часта суправаджаўся захопам заложнікаў-аманатаў.

Ясак праіснаваў у Расіі да 1917 г.

Зноскі

Спасылкі