Ян Стэфан Тызенгаўз
- Старонка
- Размовы
Ян Стэфан Тызенгаўз | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() Герб «Буйвал I» | |||||||
| |||||||
Папярэднік | Міхал Сясіцкі | ||||||
Пераемнік | Крыштаф Дамінік Пузына | ||||||
Смерць | 1730(1730) | ||||||
Род | Тызенгаўзы | ||||||
Бацька | Стэфан Тызенгаўз | ||||||
Маці | Барбара з Шэметаў[d] | ||||||
Жонка | Алена з Войнаў-Ясянецкіх[d][1] | ||||||
Дзеці | Тарэза, Стэфан, Бенедыкт |
Ян Стэфан Тызенгаўз (? — 1730) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Вялікі пісар ВКЛ у 1699—1714, ваявода мсціслаўскі з 1714, маршалак Трыбунала ВКЛ у 1716 і 1720. Быў таксама старостам купішскім і дыяменцкім.
Сын новагародскага ваяводы Стэфана Тызенгаўза і Барбары Шэмет, дачкі слонімскага падкаморага Габрыэля Шэмета. Ажаніўся з Аленай Войнай-Ясянецкай, дачкой новагародскага кашталяна Аляксандра Войны-Ясянецкага. Пакінуў дзяцей Тэрэзу (жонка віцебскага ваяводы Марцыяна Міхала Агінскага), пянянскага старосту Стэфана і купішскага старосту Бенедыкта.