Ян Саўдэк

Ян Саўдэк (чэшск.: Jan Saudek; 13 мая 1935, Прага) — культавы[1] чэшскі фотамастак. Вядомы дзякуючы сваім адважным і шакавальным працам, з'яўляецца візітнай карткай Чэхіі ў свеце фатаграфіі, мае ўласныя выстаўкі ў больш за 400 гарадах свету.

Ян Саўдэк
чэшск.: Jan Saudek
2010 год
Род дзейнасціфотамастак
Дата нараджэння13 мая 1935(1935-05-13) (89 гадоў)
Месца нараджэнняПрага, Чэхаславакія
Грамадзянства Чэхія
ЖонкаPavla Hodková[d]
ДзеціMarie Saudková[d]
Узнагароды і прэміі
Кавалер ордэна мастацтваў і літаратуры
Сайтsaudek.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

З яўрэйскай сям'і, шматлікія члены якой загінулі ў Тэрэзіне; Ян з братам-блізнём Карэлам былі аддадзены ў дзіцячы лагер[2][3].

У 1950 годзе ўпершыню ўзяў у рукі фотаапарат.

З 1952 па 1983 год працаваў у тыпаграфіі.

У 1990 годзе ўзнагароджаны французскім Ордэнам Мастацтваў і літаратуры.[4]

Брат-блізнё — ілюстратар коміксаў Карэл Саўдэк.

Зноскі

Спасылкі