Ян Абрагімавіч Крычынскі

Ян Абрагімавіч Крычынскі (? — каля 1650) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.

Ян Абрагімавіч Крычынскі
Смерцькаля 1650
РодКрычынскія
БацькаАбрагім Асанавіч Кадышэвіч
МаціЯгенка Карчэўская[d]
ДзеціАляксандр Крычынскі

Біяграфія

Паходзіў татарскага княжацкага роду Крычынскіх герба «Радван» зменены. Сын Абрагіма Асанавіча Кадышэвіча.

Служыў у каралеўскай надворнай казацкай харугве, 12 сакавіка 1633 года атрымаў званне маршалка татарскага найманскага Віленскага ваяводства, 22 снежня 1646 года саступіў маршалкоўства брату Геляшу Абрагімавічу. 1 красавіка 1636 года атрымаў новазаснаваную пасаду харужага татарскага дарагабужскага северскага, а таксама землі ў Дарагабужскім павеце Смаленскага ваяводства пасля татараў, што перайшлі на бок Расіі ў час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1632—1634 гадоў. Яму падпарадкоўваліся татары, якім былі падараваны землі з абавязкам ваеннай службы пры Дарагабужскім замку.

Літаратура

Спасылкі