Якімавічы (Слонімскі раён)
- Старонка
- Размовы
Інструменты
Агульныя
Друк/экспарт
У іншых праектах
Вёска Якімавічы
| ||||||||||||||||||||||
Які́мавічы[1] (трансліт.: Jakimavičy, руск.: Якимовичи) — вёска ў Слонімскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Дзеравянчыцкага сельсавета.
Вядома з 1510 года як сяло, уласнасць С. Збожнага-Няміры. У 1569 годзе сяло, 3 службы, шляхецкая ўласнасць, уваходзіла ў маёнтак Шылавічы ў Слонімскім павеце Новагародскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага.
З канца XVIII стагоддзя ў складзе Расійскай імперыі, у Слонімскім павеце. У другой палове XIX стагоддзя вёска, прыватная ўласнасць у Шылавіцкай воласці, уваходзіла ў склад маёнтка Гавенавіцкае. Належала памешчыку Пуслоўскаму. У 1869 годзе налічвалася 160 жыхароў — сялян-уласнікаў. Працавала народнае вучылішча, у якім вучылася 18 хлопчыкаў. У 1882 годзе заснавана шкіпінарнае прадпрыемства з паравым рухавіком. У 1884 годзе тут працавалі 8 рабочых. Паводле перапісу 1897 года, 47 двароў, 300 жыхароў, меўся вадзяны млын, карчма, кузня. Непадалёку ад вёскі знаходзіўся аднайменны фальварак, у якім 1 двор, 26 жыхароў. У 1905 годзе ў вёсцы 384 жыхароў. Побач з вёскай знаходзіліся аднайменны фальварак (7 жыхароў), выселак (11 жыхароў), урочышча (28 жыхароў), лясная старажоўка (5 жыхароў).
З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі. Уваходзіла ў Шылавіцкую гміну Слонімскага павета Навагрудскага ваяводства. У 1921 годзе 39 двароў, 209 жыхароў.
З 1939 года ў складзе БССР. З 12 кастрычніка 1940 года вёска ў Шылавіцкім, з 22 ліпеня 1966 года ў Жыровіцкім, з 6 жніўня 1979 года ў Велікашылавіцкім[2] сельсаветах. На 1 студзеня 2003 года -- 21 двор, 28 жыхароў. З 28 жніўня 2013 года ў Дзеравянчыцкім сельсавеце[3].
Падчас Другой Сусветнай вайны ў красавіку 1943 годзе ў вёсцы савецкімі партызанамі закатавана сям’я Струпаўцоў, забілі гаспадара Васіля, яго жонку Соф’ю, дзяцей Мікалая, Аркадзя, Міхаіла і Раісу. Партызаны абрабавалі хату і падпалілі, выжыў паранены сын Васіль, які патушыў агонь у хаце, ён застаўся інвалідам, вяскоўцы выратавалі яго — адвезлі ў Слонім у шпіталь, і распавёў гісторыю забойства сваёй сям’і[4][неаўтарытэтная крыніца?].