Юхавіцкі сельсавет
Ю́хавіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Расонскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Юхавічы.
Юхавіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | ![]() |
Уваходзіць у | Расонскі раён |
Уключае | 4 населеныя пункты |
Адміністрацыйны цэнтр | Юхавічы |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 8 красавіка 2004 |
Насельніцтва |
|
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 2 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Расонскага раёна Полацкай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Расонскім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Верхнядзвінскага раёна, з 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Расонскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Юхавіцкага сельсавета 6 населеных пунктаў[1]. 8 красавіка 2004 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Клясціцкага сельсавета[2].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 4 населеныя пункты: вёскі Красны Бор, Сасновы Бор, Хаданы і Юхавічы.
Крыніцы
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.