Юрый Рыгоравіч Гарадзецкі
Юрый Гарадзецкі (25 лютага 1983, Магілёў) — беларускі оперны спявак, тэнар, саліст Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета (з 2006)[1].
Юрый Рыгоравіч Гарадзецкі | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 25 лютага 1983 (41 год) |
Месца нараджэння | |
Адукацыя | |
Прафесія | оперны спявак |
Тэатр | |
Узнагароды |
Адукацыя
У 2002 годзе скончыў Магілёўскі музычны каледж па класе «харавое дырыжыраванне», а ў 2007 годзе — Беларускую акадэмію музыкі (клас Л. Івашкова)[1].
Атрымаў прэмію Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі (2006, 2008 гг.). Удзельнічаў у майстар-класах Міжнароднай акадэміі музыкі ў Ніцы[1].
У 2008-09 гг. вучыўся ў Вышэйшым інстытуце музыкі ў Модэне (Італія, клас Райны Кабаіванска ). У 2009-10 гг. займаўся пад кіраўніцтвам Жазэ ван Дама ў опернай студыі Музычнай капэлы каралевы Елізаветы (Бельгія). З 2011 г. — удзельнік Моладзевай праграмы Вашынгтонскай нацыянальнай оперы[1].
З 2006 года — саліст Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь[1].
Рэпертуар
- Ленскі («Яўген Анегін» П. Чайкоўскага)
- Свеціловіч («Дзікае паляванне караля Стаха» У. Солтана)
- Янак («Чужое багацце нікому не служыць» Я. Д. Голанда)
- Моцарт («Моцарт і Сальеры » М. Рымскага-Корсакава)
- Альфрэд («Травіята» Д. Вердзі)
- Таміна («Чароўная флейта» В. А. Моцарта)
- Уладзімір Ігаравіч («Князь Ігар» А. Барадзіна)
- Альмавіва («Севільскі цырульнік » Д. Расіні
- Партыя тэнара ў Рэквіеме Моцарта
Узнагароды
- Лаўрэат Міжнароднага конкурсу вакалістаў імя Л. П. Александроўскай (Мінск, 2004)
- Лаўрэат Адкрытага ўсерасійскага конкурсу вакальна-фартэпіянных дуэтаў (Санкт-Пецярбург, 2006)
- Дыпламант Міжнароднага конкурсу вакалістаў імя Ф. Віньяса (Барселона, 2007)[2]
- Лаўрэат Міжнароднага конкурсу камерных спевакоў імя Р. Яхіна (Казань, 2007)
- Лаўрэат Міжнароднага конкурсу імя Каралевы Елізаветы (Брусель, 2008)
- Лаўрэат Міжнароднага конкурсу вакалістаў імя С. Манюшка (Варшава, 2010)[3][4],
- медаль Францыска Скарыны (2016)[5].
Зноскі
Спасылкі
- Юрий Городецкий(недаступная спасылка) (руск.)