Юрый Мікалаевіч Абрамовіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 20 кастрычніка 1948(1948-10-20) (75 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Член у |
Юрый Мікалаевіч Абрамовіч (нар. 20 кастрычніка 1948, г.п. Гарадзея, Нясвіжскі раён, Мінская вобласць) — беларускі архітэктар.
Скончыў у 1971 годзе Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут. Працаваў у Магілёўграмадзянпраекце, з 1977 года — кіраўнік групы архітэктараў, намеснік начальніка аддзела Белдзіпрасельгаса.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1975 года. Пражывае ў г. Мінску.
Аўтар генпланаў цяплічных камбінатаў у калгасе імя Арджанікідзэ Смалявіцкага, саўгасе «Бярэзіна» Бабруйскага раёнаў, у Светлагорску, генплана вытворчага комплексу на 108 тыс. свіней у Камянецкім раёне (1975—1980).