Юкагірская мова

Юкагі́рская мова (саманазва: Вадул аруу) — палеазіяцкая мова. Родная мова юкагіраў. Агульная колькасць носьбітаў (2010 г.) - 370 чал.

Юкагірская мова
СаманазваВадул аруу
КраіныРасія
РэгіёныЯкуція, Чукоцкая аўтаномная акруга, Магаданская вобласць
Афіцыйны статусЯкуція
Агульная колькасць носьбітаў370 (2010)[1]
Статус5 critically endangered[d]
Класіфікацыя
КатэгорыяМовы Еўразіі
Уральскія мовы
юкагірская мова
Пісьменнасцькірыліца
Моўныя коды
ISO 639-1
ISO 639-2
ISO 639-3ykg
Atlas of the World’s Languages in Danger504
LINGUIST Listyuka
Glottologyuka1259

Паходжанне

Юкагірска-чуванская група моў сфарміравалася на ўсходзе Еўразіі. Яна істотна адрозніваецца ад суседніх чукоцка-камчацкіх, фактычна з'яўляецца ізалятам. У 1950-я гг. шэраг лінгвістаў высунуў гіпотэзу аб сувязі юкагірскіх моў з уральскімі, аднак іх даследаванні засноўваліся на абмежаванай слоўнікавай базе[2]. Высоўвалі таксама гіпотэзы аб сувязі з паўночнаамерыканскімі і іранскімі мовамі.

Гісторыя

У XVII ст., калі з'явіліся першыя пісьмовыя ўзгадкі пра юкагіраў, яны падзяляліся на некалькі моўна-тэрытарыяльных груп. Відавочна, ужо тады існаваў падзел на паўднёвую (лясную) і паўночную (тундраную) групы моў[3]. Большасць з іх знікла ў сувязі з фізічным знікненнем носьбітаў або асіміляцыяй. Так, захавалася толькі 210 слоў чуванскай мовы, запісаных у XVIII ст. Самі чуванцы ў нашы дні размаўляюць на чукоцкай і рускай мовах. У пачатку XX ст. існавалі толькі паўночны ніжнекалымскі і паўднёвы верхнекалымскі дыялекты. Яны настолькі адрозныя, што іх носьбіты не разумеюць адзін аднаго, а ў навуковай літаратуры яны часцяком завуцца самастойнымі мовамі. У нашы дні большасць носьбітаў абодвух дыялектаў юкагірскай мовы жыве на паўночным усходзе Якуціі.

Юкагірская мова намінальна лічыцца афіцыйнай у Якуціі, выкладаецца ў некалькіх пачатковых школах на тэрыторыі гэтай рэспублікі.

Пісьмовасць

У мінулым юкагіры карысталіся для апасродкаванай перадачы інфармацыі піктаграфіяй. Піктаграмы выціскалі на драўнянай кары. Прычым, існавалі мужчынская і жаночая формы піктаграфіі[4].

Першы пісьмовы юкагірскі твор на паўночным дыялекце быў апублікаваны ў 1969 г. у Якуцку. У 1987 г. была кадыфікавана юкагірская пісьмовасць на аснове якуцкага кірылічнага алфавіта. Першапачаткова яна выкарыстоўвалася для паўночнага дыялекта. У нашы дні выкарыстоўваецца і для паўднёвага.

Асаблівасці

Юкагірская мова аглюцінатыўная з перавагай суфіксацыі. Прыметнікі як самастойная часціна мовы з асобнымі марфалагічнымі катэгорыямі адсутнічаюць. Прыметнікі ў юкагірскай мове маюць тыя ж граматычныя катэгорыі, што і дзеясловы. Назоўнікі маюць такія катэгорыі, як лік (адзіночны і множны), склону (7 склонаў), прыналежнасці ў формах 3 асобы. У сістэме ўказальных займеннікаў вылучаюцца асаблівыя формы з лагічным націскам. У сістэме спражэння дзеяслова вылучаюцца сцвярджальна-суб'ектная форма і сцвярджальна-прэдыкатная форма спражэння, а для пераходных дзеясловаў — яшчэ і сцвярджальна-аб'ектная форма спражэння. Яны адрозніваюцца марфалагічным афармленнем дзеяслоўнай словаформы. Парадак слоў у сказеSOV.

Кароткі размоўнік

Юкагірская моваБеларуская мова
Амучэ идьигуойгирлэкДобрай раніцы
Амучэ чайлэлэкДобры дзень
Амучэ аwйааҕарлэкДобры вечар
Мэ көлдьэмут?Прывітанне!
Тит кирийэ кинэк?Як тваё імя?
Тит амутнэҥ эwриэнуҥикДобрай дарогі
Идэ ньидьэрпэй ньийуолҕа гитньэрДа новай сустрэчы
Молийии-ии!Дзякуй
Туги wальэги хабун?Колькі гэта каштуе?
Мэт мэр ат лэwдэлбудьэҥЯ хачу есці
Титул эл мөрийэҥЯ не разумею

Зноскі

Спасылкі