Эўномія (міфалогія)

Эўномія (стар.-грэч.: Εὐνομία, «дабразаконнасць») — у старажытнагрэчаскай міфалогіі ора, дачка Зеўса і Феміды[1], багіня дабразаконнасці і законапарадку. Спадарожніца Муз[2]. Эўномія, разам з сёстрамі Дыке і Эйрэнай, лічыцца адной з Ор, багінь законапарадку, справядлівасці і міру, якія ахоўваюць вароты Алімпа.

Эўномія
стар.-грэч.: Εὐνομία
Выява чатырох Ор
Выява чатырох Ор
Полжанчына
БацькаЗеўс
МаціФеміда
Браты і сёстрыЭйрэна і Dike[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У міфалогіі фігуравала яшчэ адна Эўномія, дачка Гермеса і Афрадыты, але не ясна, гэта адна і тая ж багіня, або дзве розныя.

Імем оры Эўноміі названы астэроід 15, адкрыты ў 1851 годзе[3].

Зноскі