Эніа Марыконэ

Эніа Марыконэ (італ.: Ennio Morricone, 10 лістапада 1928, Рым — 6 ліпеня 2020, Рым) — італьянскі кампазітар, кінакампазітар, аранжоўнік і дырыжор. У асноўным пісаў музыку для кіно і тэлебачання. Вялікі афіцэр ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай». Лаўрэат прэміі «Оскар» 2007 года за выдатныя заслугі ў кінематографе, васьміразовы лаўрэат нацыянальнай кінапрэміі Італіі «Давід ды Данатэла» за найлепшую музыку да фільма. Эніа стаў вядомым па ўсім свеце за стварэнне музыкі да спагеці-вестэрнаў, знятых Серджа Леонэ, уключаючы «За прыгаршчу долараў» (1964), «На некалькі долараў больш» (1965), «Добры, дрэнны, злы» (1966), «Аднойчы на Дзікім Захадзе» (1968), «За прыгаршчу дынаміту» (1971) і «Мяне клічуць Ніхто» (1973).

Эніа Марыконэ
Ennio Morricone
Эніа Марыконэ на Канскім кінафестывалі 2007 года.
Эніа Марыконэ на Канскім кінафестывалі 2007 года.
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння10 лістапада 1928(1928-11-10)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці6 ліпеня 2020(2020-07-06)[3][4][…] (91 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
БацькаMario Morricone[d]
ЖонкаMaria Travia[d]
ДзеціАндрэа Марыконе[d] і Giovanni Morricone[d]
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
ПедагогGoffredo Petrassi[d]
Прафесіідырыжор, піяніст, кінакампазітар, аранжыроўшчык, кампазітар, трубач, музычны прадзюсар
Інструментыфартэпіяна і труба[6]
Жанрымузыка да фільма[d]
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
АўтографАўтограф
enniomorricone.org (англ.)(італ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Нарадзіўся у сям’і прафесійнага джазавага трубача Марыа Марыконэ і хатняй гаспадыні Ліберы Рыдольфі. Ён быў старэйшым з пяці дзяцей. Калі Марыконэ споўнілася 9 гадоў, ён паступіў у кансерваторыю Святой Чэчыліі ў Рыме, дзе правучыўся ў агульнай складанасці 11 гадоў, атрымаўшы 3 дыпломы — па класе трубы ў 1946 годзе, па класе аркестра (фанфар) у 1952 годзе і па класе кампазіцыі ў 1953 годзе.

Калі Марыконэ споўнілася 16 гадоў, ён заняў месца другой трубы ў ансамблі Альберта Фламіні, у якім раней граў яго бацька. Разам з ансамблем Эніа падпрацоўваў, граючы ў начных клубах і гатэлях Рыма. А годам пазней Марыконэ уладкаваўся ў тэатр, дзе прапрацаваў адзін год музыкантам, а потым тры гады кампазітарам. У 1950 годзе ён пачаў аранжаваць песні папулярных кампазітараў для радыё. Апрацоўкай музыкі для радыё і канцэртаў ён займаўся да 1960 года, а ў 1960 годзе Марыконэ пачаў аранжаваць музыку для тэлешоў.

Пісаць музыку да фільмаў Марыконэ пачаў толькі ў 1961 годзе, калі яму было 33 гады. Ён пачаў з італьянскіх вестэрнаў, з жанру, з якім цяпер трывала асацыюецца яго імя. Шырокая вядомасць прыйшла да яго пасля працы над фільмамі яго былога аднакласніка, рэжысёра Серджа Леонэ.

З 1964 Марыконэ працаваў у гуказапісвальнай кампаніі «RCA», дзе аранжаваў сотні песень для такіх знакамітасцяў, як Джані Марандзі, Марыа Ланца, Міранда Марціна і іншых.

Праславіўся ў Еўропе, Марыконэ быў запрошаны для працы ў галівудскім кінематографе. У ЗША Марыконэ напісаў музыку для фільмаў такіх вядомых рэжысёраў, як Джон Бурмен, Вольфганг Петэрсен, Бары Левінсан, Тэрэнс Малік, Раман Паланскі, Олівер Стоўн, Браян Дэ Пальма, Майк Нікалс, Джон Карпентэр і іншых. Адметную музыку ўключаюць фільмы «Які выганяе д’ябла 2» (1977), «Дні жніва» (1978), «Нешта» (1982), «Недатыкальныя» (1987), «Ваенныя страты» (1988), «Багсі» (1991), «На лініі агню» (1993), «Выкрыццё» (1994), «Воўк» (1994), «Булварт» (1998) і «Місія на Марс» (2000).

Зноскі

  • https://www.lefigaro.fr/musique/le-compositeur-ennio-morricone-fidele-collaborateur-de-sergio-leone-est-mort-20200706
  • https://www.lavanguardia.com/cultura/20200706/482146286629/ennio-morricone-muere-compositor-roma-91-anos.html
  • https://www.reuters.com/article/people-morricone/italian-composer-ennio-morricone-dies-report-idUSR1N2CT01N
  • Vale Ennio Morricone: a master composer with breathtaking musical range — 2020. Праверана 3 верасня 2022.
  • а б (unspecified title) Праверана 6 студзеня 2020.
  • Deutsche Nationalbibliothek Record #119011328 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  • Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонВасіль БыкаўКупаллеВалерый Станіслававіч МянжынскіФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіУННВУдзельнік:ZlyiLev/Парламенцкія выбары ў Італіі (2022)o67n9Марат Сяргеевіч МаркаўДругая сусветная вайнаБеларусьВікіпедыя:ФорумПравы чалавека ў БеларусіSpecial:SearchСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020—2021 гадахУладзімір КараткевічВікіпедыяВікіпедыя:СупольнасцьМайк ПампеаСпіс беларускіх імёнРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)Шаблон:РэвалюцыяЛіцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаШаблон:Выбраны зместНародная дэмакратыяБеларуская моваЯкуб КоласМікалай Багданавіч ЭнгельгартМодуль:NavboxФранцыск СкарынаВялікае Княства ЛітоўскаеІван НавуменкаВікіпедыя:ДаведкаМАЗ-5335 (сямейства)Вікіпедыя:Адмова ад адказнасці