Электрычны зарад

Электры́чны зара́д — фізічная скалярная велічыня, якая характарызуе інтэнсіўнасць, з якой цела падвяргаецца дзеянню электрычнага поля. Зарад з’яўляецца адытыўнай велічынёй: зарад складанай сістэмы роўны суме зарадаў яе частак. Электрычна ізаляваная сістэма захоўвае свой электрычны зарад (гл. закон захавання зараду).

Электрычны зарад
Выява
Пазначэнне велічыніq і Q
ISQ dimension
Формула, якая апісвае закон або тэарэму[1]
Пазначэнне ў формуле, і
Сімвал велічыні (LaTeX)[2][3] і [2][3]
Рэкамендуемая адзінка вымярэннякулон[4][5][…] і ampere second[d][3]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Электрычны зарад
РазмернасцьTI
Адзінкі вымярэння
СІКл
Заўвагі
скалярная велічыня Квантуецца
Электрадынаміка
Электрычнасць · Магнетызм

У адрозненне ад масы, зарад можа мець як дадатнае, так і адмоўнае значэнне, а таксама быць нулявым. Цела, што мае нулявы зарад, называюць электранейтральным, бо яно не ўдзельнічае ў электрычным узаемадзеянні.

У фізічных формулах зарад звычайна абазначаецца літарай q.

Адзінка вымярэння зарада ў СІ — кулон, у СГС — адзінка электрычнага зарада СГСЭ. Упершыню электрычны зарад быў уведзены ў законе Кулона ў 1785 годзе.

Гісторыя

Майкл Фарадэй за вопытамі ў сваёй лабараторыі
Бенджамін Франклін праводзіць свой знакаміты вопыт з лятучым змеем, у якім даказвае, што маланка — гэта электрычнасць

Яшчэ ў глыбокай старажытнасці было вядома, што бурштын, пашараваны пра поўсць, прыцягвае лёгкія прадметы. А ўжо ў канцы XVI стагоддзя англійскі ўрач Уільям Гільберт назваў целы, здольныя пасля шмаравання прыцягваць лёгкія прадметы, наэлектрызаванымі.

У 1729 годзе Шарль Дзюфэ вызначыў, што існуе два роды зарадаў. Адзін утвараецца пры трэнні шкла аб шоўк, а іншы — смолы аб поўсць. Таму Дзюфэ назваў зарады «шкляным» і «смаляным». Паняцце аб станоўчым і адмоўным зарадзе ўвёў Бенджамін Франклін.

Напачатку XX стагоддзя амерыканскі фізік Роберт Мілікен вопытным шляхам паказаў, што электрычны зарад дыскрэтны, гэта значыць зарад любога цела складае цэлае кратнае ад элементарнага электрычнага зарада

Гл. таксама

Зноскі

  • а б в 6-2.1 // Quantities and units — Part 6: Electromagnetism, Grandeurs et unités — Partie 6: Electromagnétisme — 2 — 2022. — 70 с.
  • SI A concise summary of the International System of Units, SI — 2019.
  • 6-2.a // Quantities and units—Part 6: Electromagnetism — 1 — ISO, 2008. — 58 p.
  • Літаратура

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонВасіль БыкаўКупаллеВалерый Станіслававіч МянжынскіФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіУННВУдзельнік:ZlyiLev/Парламенцкія выбары ў Італіі (2022)o67n9Марат Сяргеевіч МаркаўДругая сусветная вайнаБеларусьВікіпедыя:ФорумПравы чалавека ў БеларусіSpecial:SearchСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020—2021 гадахУладзімір КараткевічВікіпедыяВікіпедыя:СупольнасцьМайк ПампеаСпіс беларускіх імёнРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)Шаблон:РэвалюцыяЛіцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаШаблон:Выбраны зместНародная дэмакратыяБеларуская моваЯкуб КоласМікалай Багданавіч ЭнгельгартМодуль:NavboxФранцыск СкарынаВялікае Княства ЛітоўскаеІван НавуменкаВікіпедыя:ДаведкаМАЗ-5335 (сямейства)Вікіпедыя:Адмова ад адказнасці