Эбрук

Эбрук, або Эўраўк — брыцкая дзяржава Старажытнай Поўначы, якая існавала прыблізна з 383 года на тэрыторыі сучаснай Англіі. Сталіца — горад Эбрук (сучасны Ёрк).

Каралеўства
Эбрук (Эўраўк)
Брыцкія каралеўствы ў 550-я — 650-я гады.
Брыцкія каралеўствы ў 550-я — 650-я гады.
< 
 >
 >
 >
 >
 >
383 — 580-я

СталіцаЭўраўк
Рэлігіяхрысціянства
Форма кіраванняманархія
ДынастыяДынастыя Коэля Старога
Каралі
 • 380/408—420Коэль Стары (першы)
 • 560—580-яПерэдур ап Эліфер (апошні)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

З'явілася каля 383 года, калі Магн Максім пакінуў Брытанію і кіраўніком Эбрука стаў Коэль Стары.

Каралеўства Эбрук размяшчалася на тэрыторыях сучасных графстваў Нартумберленд, Камбрыя, Дарэм, Паўночны Ёркшыр, Ланкашыр, Заходні Ёркшыр, Усходні райдынг Ёркшыра, Паўночны Лінкальншыр, Паўднёвы Ёркшыр, Вялікі Манчэстэр, Чэшыр і Дэрбішыр, гэта значыць тэрыторыя ўсёй паўночнай часткі сучаснай Англіі.

Каралі

  • Коэль Стары (383—420)
  • Кенеу ап Коэль (420—450)
  • Мор ап Кенеу (450—470)
  • Эйніян ап Мор (470—495)
  • Артуіс ап Мор (495—500)
  • Эліфер ап Артуіс (500—560)
  • Перэдур ап Эліфер[1] (560—580)
  • Элідыр ап Эліфер (580)
  • Гургант ап Перэдур (580—?)
  • Кадвалан ап Кадван (633-634)

Зноскі

Спасылкі