Шчэпіцкі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Клецкім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Шчэ́піцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Клецкага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Даматканавічы.

Шчэпіцкі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць уКлецкі раён
Уключае12 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтрДаматканавічы
Дата ўтварэння12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019)1 924
Шчэпіцкі сельсавет на карце
Часавы поясUTC+03:00
Код аўтам. нумароў5

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Шчэпаўшчынскі сельсавет у складзе Клецкага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Шчэпаўшчына. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Мінскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Нясвіжскага раёна. У 1963 годзе сельсавет перайменаваны ў Шчэпіцкі, цэнтр сельсавета — у Шчэпічы. З 30 ліпеня 1966 года сельсавет у складзе адноўленага Клецкага раёна. 25 красавіка 2007 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Даматканавіцкага сельсавета (5 населеных пунктаў: Арда, Даматканавічы, Жылічы, Сцяпужычы, Якшычы)[1]. 17 мая 2007 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Даматканавічы[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2351 чалавек[3], з іх 96,6 % — беларусы, 1,5 % — рускія[4]; паводле перапісу 2019 года — 1924 чалавекі[5].

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.