Шпіталь (Клецк)
- Старонка
- Размовы
Славутасць | |
Шпіталь | |
---|---|
![]() | |
53°04′06″ пн. ш. 26°37′45″ у. д.HGЯO | |
Краіна | ![]() |
Горад | Клецк |
Архітэктурны стыль | Мадэрн |
Будаўніцтва | 1909 |
Статус | ![]() |
Шпіталь — будынкі пачатку XX стагоддзя ў Клецку, размешчаныя па вул. Школьная, 23, 25. Помнікі архітэктуры стылю мадэрн. Цяпер у будынку размяшчаецца КУП «Клецкая ЖКГ».
Пабудаваны ў 1909 годзе з цэглы. Складаецца з трох карпусоў. Будынак шпіталя — Ш-падобны ў плане аднапавярховы аб’ём, накрыты вальмавым дахам.
У часы першай сусветнай вайны размяшчаўся вайсковы шпіталь. Падчас акупацыі ў будынку размяшчалася Клецкая тэхнічная школа. Пасля Вялікай Айчыннай вайны тут размяшчалася Клецкая сярэдняя школа, Дом піянераў, раённы ваенны камісарыят. Цяпер выкарыстоўваецца Клецкай ЖКГ. У 1995 праводзіўся касметычны рамонт.
Каля будынка былога шпіталя ў маі 2011 года, падчас рамонту цеплатрасы работнікамі КУП «Клецкая ЖКГ» былі знойдзены чалавечыя рэшткі. У выніку даследаванняў выявілася, што пахаванне з’яўляецца магілай ахвяраў набегаў крымскіх татар пачатку XVI ст[1][2].