Шкодран Мустафі

нямецкі футбаліст

Шко́дран Муста́фі (алб.: Shkodran Mustafi; нар. 17 красавіка 1992, Бад-Герсфельд, Германія) — нямецкі футбаліст албанскага паходжання, абаронца. Чэмпіён свету 2014 года ў складзе нацыянальнай зборнай Германіі.

Футбол
Шкодран Мустафі
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся17 красавіка 1992(1992-04-17)[1][2] (32 гады)
Грамадзянства Германія
Рост184 см
Вага82 кг
Пазіцыяцэнтральны абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клубняма
Маладзёжныя клубы
2006—2009 Германія Гамбург
Клубная кар’ера[* 1]
2009—2011 Англія Эвертан0 (0)
2012—2014 Італія Сампдорыя51 (1)
2014—2016 Іспанія Валенсія64 (6)
2016—2021 Англія Арсенал102 (7)
2021 Германія Шальке 0413 (1)
2021—2023 Іспанія Левантэ14 (2)
Нацыянальная зборная[* 2]
2009 Германія Германія (да 17)2 (0)
2009—2011 Германія Германія (да 19)4 (2)
2011—2013 Германія Германія (да 20)10 (3)
2013—2014 Германія Германія (да 21)7 (0)
2014—2017 Германія Германія20 (0)
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты свету
ЗолатаБразілія 2014
Кубкі канфедэрацый
ЗолатаРасія 2017
Чэмпіянаты Еўропы
БронзаФранцыя 2016
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера

Пачаў сваю кар’еру Шкодран у моладзевых сістэмах у шэрагу невялікіх нямецкіх клубах. Паміж 2006 і 2009 гадамі знаходзіўся ў структуры клуба «Гамбург», пакуль у 2009 годзе не з’ехаў у Англію ў клуб «Эвертан».

За англійскі клуб ігрок дэбютаваў у матчы Лігі Еўропы супраць беларускага БАТЭ 16 снежня 2009 года, выйшаўшы на замену замест Тоні Гіберта. Пры гэтым за наступныя гады Шкодран гэтак ніколі не выступаў за клуб у Прэм’ер-лізе і ў студзені 2012 года пераехаў у італьянскую «Сампдорыю» на правах свабоднага агента. На той момант генуэзскі клуб выступаў у Серыі B.

26 мая 2012 года нямецкі футбаліст дэбютаваў за італьянскі клуб у матчы супраць «Варэзэ», дзе клуб з Генуі саступіў з лікам 1:3. 26 кастрычніка 2013 года Мустафі забіў свой першы гол за клуб у матчы Серыі A супраць «Аталанты». Гол стаў адзіным і пераможным у матчы.

7 жніўня 2014 года Мустафі падпісаў пяцігадовы кантракт з клубам Ла Лігі «Валенсіяй», паводле чутак трансфер іграка каштаваў іспанцам 8 млн еўра[3]. 30 жніўня 2016 года лонданскі «Арсенал» афіцыйна пацвердзіў пераход Мустафі[4].

З 2019 года стаў шмат прапускаць з-за траўм. 1 лютага 2021 года, разарваўшы кантракт з «Арсеналам», далучыўся да «Шальке 04»[5]. Па выніках сезона 2020/21 гельзенкірхенцы страцілі месца ў Бундэслізе, і абаронца пакінуў клуб.

У верасні 2021 года стаў іграком іспанскага клуба «Левантэ»[6]. Пакінуў «Левантэ» па заканчэнні сезона 2022/23.

Міжнародная кар’ера

28 лютага 2014 года Ёахім Лёў выклікаў Мустафі ў склад нацыянальнай зборнай Германіі на таварыскі матч супраць зборнай Чылі[7]. Аднак дэбютаваў ігрок толькі 13 мая ў таварыскім матчы супраць зборнай Польшчы.

Шкодран быў уключаны ў папярэдні спіс з 30 чалавек да чэмпіянату свету 2014 года, аднак у канчатковую заўяву не трапіў. Не зважаючы на гэта, пасля траўмы Марка Ройса ў таварыскім матчы супраць зборнай Арменіі, Мустафі быў прыцягнуты да складу зборнай у якасці замены Ройса[8]. Шкодран з’яўляўлся на пляцоўцы ў двух першым матчах, ввыходзячы на замены ў гульнях супраць зборнай Партугаліі і Ганы. У 1/8 фіналу абаронца выйшаў у стартавым складзе, аднак пазней быў заменены з-за траўмы.

Дасягненні

«Арсенал»:

Германія:

Заўвагі

  • Mustafi ya es oficialmente jugador del Valencia. Marca.
  • «Арсенал» подтвердил переход Мустафи. by.tribuna.com.
  • Мустафи подписал контракт с "Шальке". football.by.
  • Мустафи перешел в «Леванте». sports.ru.
  • Löw nominiert Lasogga, Mustafi, Ginter und Hahn. Kicker.de
  • Marco Reus the latest star to be ruled out of the World Cup after picking up ankle injury in Germany win over Armenia. Daily Mail.
  • Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонВасіль БыкаўКупаллеВалерый Станіслававіч МянжынскіФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіУННВУдзельнік:ZlyiLev/Парламенцкія выбары ў Італіі (2022)o67n9Марат Сяргеевіч МаркаўДругая сусветная вайнаБеларусьВікіпедыя:ФорумПравы чалавека ў БеларусіSpecial:SearchСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020—2021 гадахУладзімір КараткевічВікіпедыяВікіпедыя:СупольнасцьМайк ПампеаСпіс беларускіх імёнРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)Шаблон:РэвалюцыяЛіцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаШаблон:Выбраны зместНародная дэмакратыяБеларуская моваЯкуб КоласМікалай Багданавіч ЭнгельгартМодуль:NavboxФранцыск СкарынаВялікае Княства ЛітоўскаеІван НавуменкаВікіпедыя:ДаведкаМАЗ-5335 (сямейства)Вікіпедыя:Адмова ад адказнасці