Шкода (фільм)

«Шкода» (англ.: Damage) — псіхалагічны трылер 1992 года рэжысёра Луі Маля.

ШкодаM:
англ.: Damage
Жанрдраматычны фільм, рамантычны фільм, эратычны фільм[d] і экранізацыя рамана[d]
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
КінакампаніяNew Line Cinema
Працягласць107 хв.
Краіна
Мовафранцузская, англійская і нямецкая
Год1992 і 14 студзеня 1993[1]
IMDbID 0104237

Сюжэт

Падзеі карціны адбываюцца ў Лондане. Доктар Стывен Флемінг — член брытанскага Парламента. Паспяховы ў сваёй кар’еры, ён жыве прыемным жыццём са сваёй сям’ёй — жонкай Інгрыд і юнай дачкой Салі. Старэйшы сын Марцін жыве асобна — ён шматабяцальны журналіст. Аднойчы на вечарыне Стывен сустракае маладую жанчыну Ганну Бартан, якая прадстаўляецца сяброўкай яго сына Марціна. За некалькі хвілін яна ўражвае яго. Праз некаторы час Марцін прыязджае да бацькоў разам з Ганнай і знаёміць іх са сваёй новай дзяўчынай. Неўзабаве пасля гэтага Ганна, нягледзячы на адносіны з Марцінам, тэлефануе Стывену на працу і запрашае да сябе на кватэру, дзе іх узаемнае прыцягненне пераходзіць у інтымную сувязь. Бурны раман пагражае разбурыць усё — і палітычную кар’еру Стывена, і яго сям’ю, і адносіны з сынам. Палітык гатовы кінуць жонку, каб застацца з каханай. Але тая аддае перавагу патаемным сустрэчам пад прыкрыццём шлюбу з сынам свайго палюбоўніка. Яна распавядае Стывену, што калі ёй было 15 гадоў, яе брат скончыў жыццё самагубствам з-за неўзаемнага кахання да яе, а маці Ганны прагаворваецца, што Марцін вельмі падобны на яе брата. Выпадкова Марцін раскрывае кватэру, дзе сустракаюцца палюбоўнікі, застае бацьку там з Ганнай і ў ашаламленні падае ў лесвічны пралёт, разбіваючыся да смерці. Любоўная сувязь становіцца вядомай грамадскасці і разбурае жыццё палітыка.

Акцёрскі склад

   Джэрэмі Айранс   –   Стывен Флемінг
   Жульет Бінош   –   Ганна Бартан
   Міранда Рычардсан   –   Інгрыд Флемінг
   Руперт Грэйвс[en]   –   Марцін Флемінг
   Петэр Стормарэ[en]   –   Пітэр Уэтцлер
   Леслі Каран   –   Элізабет Прыда
   Джуліян Фелоўз[en]   –   Дональд Ліндсей
   Дэвід Т’юліс[en]   –   дэтэктыў
   Бенджамін Уітроў[en]   –   дзяржаўны памочнік

Зноскі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонВасіль БыкаўКупаллеВалерый Станіслававіч МянжынскіФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіУННВУдзельнік:ZlyiLev/Парламенцкія выбары ў Італіі (2022)o67n9Марат Сяргеевіч МаркаўДругая сусветная вайнаБеларусьВікіпедыя:ФорумПравы чалавека ў БеларусіSpecial:SearchСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020—2021 гадахУладзімір КараткевічВікіпедыяВікіпедыя:СупольнасцьМайк ПампеаСпіс беларускіх імёнРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)Шаблон:РэвалюцыяЛіцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаШаблон:Выбраны зместНародная дэмакратыяБеларуская моваЯкуб КоласМікалай Багданавіч ЭнгельгартМодуль:NavboxФранцыск СкарынаВялікае Княства ЛітоўскаеІван НавуменкаВікіпедыя:ДаведкаМАЗ-5335 (сямейства)Вікіпедыя:Адмова ад адказнасці