Шарль Бадлер

французскі паэт

Шарль П’ер Бадлер (фр.: Charles Pierre Baudelaire; 9 красавіка 1821 — 31 жніўня 1867, Парыж) — французскі паэт, літаратурны крытык і перакладчык. Імя Бадлера стала сімвалам літаратурнага і артыстычнага дэкадансу. Яго творы, у прыватнасці паэтычны зборнік «Кветкі зла» (фр.: Les fleurs du mal), былі прызнаныя класікай французскай літаратуры.

Шарль Бадлер
Charles Baudelaire
Шарль Бадлер, фрагмент фатаграфіі Эцьена Каржа
Шарль Бадлер, фрагмент фатаграфіі Эцьена Каржа
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнніфр.: Charles-Pierre Baudelaire
Дата нараджэння9 красавіка 1821(1821-04-09)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці31 жніўня 1867(1867-08-31)[1][2][…] (46 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
БацькаЖазеф-Франсуа Бадлер[d]
МаціCaroline Aupick[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасціпаэт, мастацкі крытык, эсэіст, перакладчык, пісьменнік, літаратурны крытык, перакладчык, крытык, журналіст
Гады творчасці18501867
Кірунаксімвалізм, мадэрнізм
Жанрэлегія
Мова твораўфранцузская
Узнагароды
ПодпісВыява аўтографа
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Біяграфічныя звесткі

Шарль Бадлер нарадзіўся ў Парыжы. Пасля смерць бацькі (1827), мастака і высокаадукаванага чалавека, хлопчык жыве разам з маці (з імі жыве яшчэ пакаёўка Марыэта, якой Бадлер пасля прысвеціць верш). Неўзабаве маці зноў бярэ шлюб, з афіцэрам Апікам.

У 1839 Ш. Бадлер выключаны з калежа Луі Вялікага. Ён вядзе «шалапутнае» жыццё ў Парыжы, дзе знаёміцца з Бальзакам і Нэрвалем. У 1841 генерал Апік адпраўляе пасынка ў падарожжа ў Індыю.

Вярнуўшыся ў Парыж у 1842, Шарль Бадлер уступае ў сувязь з Жаннай Дзюваль, мулаткай, якая грала ў эпізодных ролях у маленькіх тэатрах. Знаёміцца з Сэнт-Бёвам і Тэафілем Гацье. Піша шмат артыкулаў і вершаў, а таксама «Фанфарло» (La Fanfarlo), навелу, што была надрукаваная ў 1847 годзе.

З 1844 над Ш. Бадлерам устаноўленая юрыдычная апека. Паэт складае шмат вершаў, але не публікуе нічога; затое ўбачыў свет «Салон 1845 года» (Salon de 1845), водгук на жывапісную выставу. Сярод іншага ён піша «Парады літаратарам-пачаткоўцам», надрукаваныя ў 1846. Быў і кароткі раман з Мары Дабрэн, камедыйнай акторкай.

Удзельнік Рэвалюцыі 1848 года, выдаваў дэмакратычна-рэспубліканскую газету «Le salut public» («Грамадскі ратунак»). Расчараваўшыся ў выніках рэвалюцыі, адышоў ад палітыкі, асудзіў «бунт» як грэх.

Шарль Бадлер знаёміцца з творчасцю Эдгара Алана По, перакладаннем якога займаецца з 1848 да 1865. Доўгія гады Ш. Бадлер застаецца для сваіх сучаснікаў эсэістам, перакладчыкам, мастацкім крытыкам, але не паэтам.

Творчасць

Друкаваўся з 1840 (вершы, брашуры «Салон 1845 года», «Салон 1846 года»). Выпрацаваў новую кандэпцыю асобы, прычыны пакутаў «чалавечай душы» бачыў не толькі ў навакольным свеце, але і ў самім чалавеку. У кнізе «Кветкі зла» (1857, дап. выд. 1861, 1869) выяўлена трагічная карціна свету ахопленага шаленствам эазбурэння, анархія бунтарства, сум па гармоніі, пошукі ідэалу спалучаюцца з прызнаннем непераможнасці зла, эстэтызацыяй заганаў вялікага горада.

Аўтар эборніка артыкулаў пра франц. мастацгва і л-ру «Рамантьгчнае мастацтва» (1868), трактата пра наркотыкі «Штучны рай» (1860), «Маленькіх паэм прозай» («Парыжскі сплін», 1869), артыкулаў пра творчасць Э. По і перакладаў яго твораў.

На беларускую мову вершы Ш. Бадлера перакладалі Ю. Гаўрук, У. Жылка, З. Колас, С. Ліхадзіеўскі, А. Хадановіч, Алег Мінкін.

Беларускія пераклады

  • Бадлер Ш. Выбраныя вершы. / Перакл. з франц. А.Хадановіча. Мн.: Зміцер Колас, 2016. 112 с. (Серыя «Паэты планеты»).

Зноскі

  • а б Бодлер Шарль // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  • а б (unspecified title) Праверана 20 верасня 2021.
  • Biblioteca Virtual Miguel de Cervantes — 1999. Праверана 13 мая 2020.
  • Спасылкі

    У Вікіцытатніку ёсць старонка па тэме Шарль Бадлер

    Тэксты ў інтэрнэце

    На французскай

    На англійскай

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонВасіль БыкаўКупаллеВалерый Станіслававіч МянжынскіФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіУННВУдзельнік:ZlyiLev/Парламенцкія выбары ў Італіі (2022)o67n9Марат Сяргеевіч МаркаўДругая сусветная вайнаБеларусьВікіпедыя:ФорумПравы чалавека ў БеларусіSpecial:SearchСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020—2021 гадахУладзімір КараткевічВікіпедыяВікіпедыя:СупольнасцьМайк ПампеаСпіс беларускіх імёнРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)Шаблон:РэвалюцыяЛіцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаШаблон:Выбраны зместНародная дэмакратыяБеларуская моваЯкуб КоласМікалай Багданавіч ЭнгельгартМодуль:NavboxФранцыск СкарынаВялікае Княства ЛітоўскаеІван НавуменкаВікіпедыя:ДаведкаМАЗ-5335 (сямейства)Вікіпедыя:Адмова ад адказнасці