Шань-шуй

Шань-шуй (кіт.: 山水 літаральна «Гара-воды») — традыцыйныя кітайскія пейзажныя кампазіцыі з выявамі гор і вады.

«Ранняя вясна  (англ.)», выява дынастыі Паўночная Сун  (укр.) мастак Го Сі (каля 1020 — каля 1090)
Малюнак дынастыі Юань мастак Гаа Ке-гун (1248—1310)
Выява часоў Імперыі Мін, мастак Шэнь Чжоу  (руск.), 1467. «Велічная гара Лу»
Малюнак часоў дынастыі Цын, мастак Ван Хуэй  (укр.), 1679

Інтэрпрэтацыя і тэхніка

Горы, скалы, патокі, аблокі, туман — сакральныя элементы кітайскага космасу, якія сімвалізуюць мужчынскі і жаночы пачатак, а таксама іх узаемадзеянне (гл. Інь і ян). Для малюнка выкарыстоўваюцца мінеральныя фарбы або чорная туш; выявы суправаджаюцца каліграфічнымі надпісамі[1].

Гісторыя

Жанр склаўся ў пачатку нашай эры. Яго папярэднікамі лічацца каменныя рэльефы, бронзавыя курыльніцы і люстэркі Дынастыі Хан (206 г. да н. э. — 220: напрыклад, выява міфічнай гары Куньлунь  (англ.)). Самы высокі росквіт шань-шуй у жывапісе — X—XIII стагоддзі (мастакі Го Сі, Лі Тан, Ма Юань)[1]. Аналагічная тэматыка прысутнічае таксама ў класічнай пейзажнай лірыцы  (укр.).

Вядомыя мастакі

Дынастыя Суй і раней

Дынастыя Тан і перыяд міжусобіцы

Дынастыя Сун

Дынастыя Юань

Дынастыя Мін

Дынастыя Цын

Зноскі