Шавельскі павет

Ковенская губерня

Шавельскі павет (руск.: Шавельский уезд, літ.: Šiaulių apskritis) — адміністрацыйная адзінка Ковенскай губерні, якая існавала ў 1795 — 1920 гадах. Павятовы горад — Шаўлі.

Шавельскі павет
Краіна Расійская імперыя
Уваходзіць уКовенская губерня
Адміністрацыйны цэнтрШаўлі
Дата ўтварэння1795
Насельніцтва237 934[1] (1 897)
Плошча6072,1 вёрст²
Шавельскі павет на карце

Гісторыя

Павет утвораны ў 1795 годзе ў складзе Віленскай губерні пасля трэці падзелу Рэчы Паспалітай. У 1842 годзе павет увайшоў у склад навастворанай Ковенскай губерні.

Насельніцтва

Паводле перапісу 1897 года насельніцтва павета складала 237 934 чалавек, у тым ліку ў горадзе Шаўлі — 16 128 чал., у беспавятовым горадзе Шадаў — 4474 чал[1]., у мястэчках Жагоры — 8196 чал., Янішкі — 4806 чал., Радзівілішкі — 4389 чал., Куршаны — 3227 чал., Векшні — 3036 жых[2].

Нацыянальны склад

Нацыянальны склад паводле перапісу 1897 года[3]:

Адміністрацыйны падзел

У 1913 годзе ў павеце было 19 валасцей[4]:

  • Благавешчанская — с. Благавешчанск[lt],
  • Вякшнянская — м. Векшні,
  • Груздзеўская — м. Груздзе[lt],
  • Жагорская — м. Новыя-Жагоры,
  • Крукаўская — м. Крукі[lt],
  • Крупенская — м. Крупе[lt],
  • Куршанская — м. Куршаны,
  • Лігумская — в. Сярэйкі[lt],
  • Лукніцкая — м. Лукнікі[lt],
  • Акмянская — м. Акмяны,
  • Падубіская — м. Падубіс[lt],
  • Папялянская — м. Папяляны[lt],
  • Пашвітынская — м. Пашвітынь[lt],
  • Радзівілішская — м. Радзівілішкі,
  • Скемская — м. Бейсагола,
  • Трышская — м. Трышкі[lt],
  • Шавельская — в. Суткуны[lt],
  • Шаўлянская — м. Шаўляны[lt],
  • Янішская — м. Янішкі.

Ураднікі павета

Зноскі

Спасылкі