Шаблон

Шаблон (ням.: Schablone ад фр.: echantillon «проба, узор»): тэрмін, якім азначаюцца:

  • узор, паводле якога ажыццяўляецца масавы выраб прадметаў;
  • прыстасаванне для праверкі правільнасці формы мноства гатовых вырабаў;
  • малюнак архітэктурных дэталяў, профіляў, выкананых у натуральную велічыню.

Таксама такім словам азначаецца аднойчы прыняты ўзор, якому следуюць бяздумна. Сінонім аналагічнага сэнсу слова трафарэт.