Чучаны

вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Чучаны́[1] (трансліт.: Čučany, руск.: Чучаны) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці, на рацэ Вяча. Уваходзіць у склад Папярнянскага сельсавета. Месціцца за 5 км на поўнач ад Мінска.

Вёска
Чучаны
Руіны царквы Святога Мікалая на вясковых могілках, 2020 г.
Руіны царквы Святога Мікалая на вясковых могілках, 2020 г.
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
1600
Насельніцтва
  • 44 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 17
Аўтамабільны код
5
СААТА
6236855131
Чучаны на карце Беларусі ±
Чучаны (Беларусь)
Чучаны
Чучаны (Мінская вобласць)
Чучаны

Назва

Назва Чучаны мае значэнне «зроблены спехам, неахайна»[2].

Гісторыя

Герб «Равіч» роду Саламярэцкіх

У 1600 годзе сяло маёнтка Гарадок, уласнасць Б. Саламярэцкага, у Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. У 1730 годзе вёска, 7 двароў, 19 жыхароў мужчынскага полу, уласнасць І. Язерскага.

Пасля Другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года ў складзе Расійскай імперыі. У 1800 годзе ў Мінскім павеце, 12 двароў, 81 жыхар, уласнасць Адама Хмары. У 1858 годзе вёска, 41 душа мужчынскага полу, уласнасць Г. Хмары. У 1897 годзе вёска ў Сёмкава-Гарадоцкай воласці Мінскага павета, 23 двары, 106 жыхароў, царква. У 1917 годзе ў вёсцы 33 двары, 240 жыхароў; на хутары двор, 9 жыхароў.

У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі ўвайшла ў склад Беларускай ССР. У ліпені 1919 — ліпені 1920 года вёска была пад акупацыяй Польшчы.

З 20 жніўня 1924 года вёска ў Сёмкаў-Гарадоцкім сельсавеце Заслаўскага раёна Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930). З 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года акупаваная нацысцкай Германіяй, загінулі 20 жыхароў.

З 8 лютага 1959 года ў Мінскім раёне. З 20 студзеня 1960 года ў Заслаўскім сельсавеце[3]. З 9 жніўня 1979 года ў Папярнянскім сельсавеце[4].

Насельніцтва

Дарожны ўказальнік
  • 1800 — 12 двароў, 81 жыхар
  • 1897 — 23 двары, 106 жыхароў
  • 1917 — 33 двары, 240 жыхароў; хутар, двор, 9 жыхароў
  • 1926 — 17 двароў, 106 жыхароў
  • 1999 — 57 жыхароў
  • 2010 — 44 жыхары

Славутасці

Руіны царквы Святога Мікалая
  • Руіны царквы Святога Мікалая (1852)
  • Замчышча XIII—XV стст. На замчышчы мясцовыя могілкі і руіны царквы

Зноскі

Літаратура

Спасылкі