Навадворскі сельсавет (Пінскі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Чухаўскі сельсавет)

Навадво́рскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пінскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2008 года — вёска) Новы Двор.

Навадворскі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць уПінскі раён
Уключае4 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтрНовы Двор
Дата ўтварэння12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019)1 841
Код аўтам. нумароў1

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Чухаўскі сельсавет у складзе Лагішынскага раёна Пінскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Чухава. З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. 8 сакавіка 1960 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Новы Двор, а сельсавет перайменаваны ў Навадворскі, у склад сельсавета перададзены вёскі: з Лышчаўскага сельсавета — Сташаны, з Загародскага сельсавета — Вяз[1]. Пасля скасавання Лагішынскага раёна 25 снежня 1962 года ўвайшоў у склад Пінскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 6 населеных пунктаў[2]. 26 жніўня 2014 года ў склад Загародскага сельсавета перададзена вёска Вяз[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (5 населеных пунктаў) — 2739 чалавек[4], з іх 98,0 % — беларусы, 1,2 % — рускія, 0,6 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года (4 населеныя пункты) — 1841 чалавек[6].

Крыніцы

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.