Чорны студзень

Чорны студзень — увод ноччу 19 студзеня 1990 года ў Баку (Азербайджанская ССР) 35 тысяч савецкіх ваенных на танках і бронетранспарцёрах, што прывяло да забойства 137, ранення каля 700 і арышту звыш 800 чалавек[1]. 22 студзеня Вярхоўны Савет (ВС) Азербайджанскай ССР (АзССР) пастанавіў лічыць агрэсіяй неканстытуцыйнае ўвядзенне Прэзідыумам ВС СССР надзвычайнага становішча ў горадзе, што адбылося без узгаднення з уладамі рэспублікі. 40-дзённая жалоба па забітых суправаджалася агульнаазербайджанскай стачкай заводаў. Міністр абароны СССР Дзмітрый Язаў зазначыў аб кіраваным ім нападзе: «Мы ўвайшлі ў Азербайджан, каб знішчыць палітычныя структуры Народнага фронту і не дапусціць іх перамогі на выбарах, запланаваных на 19 сакавіка 1990 года»[2].

Савецкія дэсантнікі ў Баку, 1990 г.

Перадумовы

9 студзеня 1990 г. Вярхоўны Савет Армянскай ССР пастанавіў уключыць у дзяржаўны план развіцця адпаведны план Нагорна-Карабахскай аўтаномнай вобласці (НКАВ) АзССР, населенай пераважна армянамі. 12 студзеня Народны фронт Азербайджана (НФА) утварыў у Баку камітэт абароны. 13 студзеня ў горадзе пачаўся пагром, у якім забілі 90 армян. 18 студзеня прыхільнікі НФА забарыкадавалі ўезды ў Баку некалькімі сотнямі легкавікоў, грузавікоў і аўтобусаў. 19 студзеня Прэзідыум ВС СССР пашырыў Указам № 1092 на горад надзвычайнае становішча, што з 15 студзеня ўвёў у НКАВ[3].

Заўвагі

Спасылкі