Чарлз Бэл (фізіёлаг)

Сэр Чарлз Бэл (англ.: Charles Bell; 12 лістапада 1774, Эдынбург, — 28 красавіка 1842, Вустэр) — шатландскі фізіёлаг і анатам, член Лонданскага каралеўскага таварыства.

Чарлз Бэл
англ.: Charles Bell
Дата нараджэння12 лістапада 1774(1774-11-12)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці28 красавіка 1842(1842-04-28)[3][4][…] (67 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
БацькаWilliam Bell[d]
Род дзейнасціанатам, нейрабіёлаг, хірург, пісьменнік, урач, выкладчык універсітэта, неўролаг, фізіёлаг, філосаф, мастак
Навуковая сферафізіялогія, анатомія[5] і natural theology[d][5]
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Быў малодшым братам анатама і хірурга Джона Бэла (1763—1820)[7]. З 1828 года працаваў прафесарам па анатоміі ў Лондане, з 1836 года — прафесар ў Эдынбургу. Сярод навуковых дасягненняў адно з найважнейшых — адкрыццё сувязі перыферыйнай нервовай сістэмы з пэўнымі абласцямі мозгу. У 1811 годзе вучоны фармулюе тэорыю аб тым, што заднія карэньчыкі спіннога мозгу адказваюць за сэнсарныя функцыі, у той час як пярэднія карэньчыкі адказваюць за маторыку. Тэорыя Бэла была ў 1822 годзе пацверджана французскім фізіёлагам Франсуа Мажандзі  (руск.) і функцыянальны падзел нервовых галін спіннога мозгу сёння вядомы як закон Бэла-Мажандзі.

У 1829 годзе за выбітны ўклад у развіццё фізіялогіі вучоны быў узнагароджаны медалём Каралеўскага навуковага таварыства Вялікабрытаніі.

Выбраныя навуковыя працы

  • Essays on the Anatomy of Expression in Paiting, (1806)
  • New Idea of Anatomy of the Brain, (1811)
  • The Nervous System of Human Body, (1830)
  • The hand; its Mechanism and vital Endowments, as evincing Design, (1833).

Гл. таксама

Зноскі

  • Charles BellOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
  • Sir Charles Bell // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  • а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  • Oxford Dictionary of National Biography / C. MatthewOxford: OUP, 2004.
  • Белль, Джон // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
  • Літаратура

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонВасіль БыкаўКупаллеВалерый Станіслававіч МянжынскіФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіУННВУдзельнік:ZlyiLev/Парламенцкія выбары ў Італіі (2022)o67n9Марат Сяргеевіч МаркаўДругая сусветная вайнаБеларусьВікіпедыя:ФорумПравы чалавека ў БеларусіSpecial:SearchСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020—2021 гадахУладзімір КараткевічВікіпедыяВікіпедыя:СупольнасцьМайк ПампеаСпіс беларускіх імёнРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)Шаблон:РэвалюцыяЛіцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаШаблон:Выбраны зместНародная дэмакратыяБеларуская моваЯкуб КоласМікалай Багданавіч ЭнгельгартМодуль:NavboxФранцыск СкарынаВялікае Княства ЛітоўскаеІван НавуменкаВікіпедыя:ДаведкаМАЗ-5335 (сямейства)Вікіпедыя:Адмова ад адказнасці