Чамярынскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Лагішынскім раёне Брэсцкай вобласці БССР

Чамяры́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лагішынскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — вёска Чамярын.

Чамярынскі сельсавет
Краіна Беларуская ССР
Уваходзіў уЛагішынскі раён
Адміністрацыйны цэнтрЧамярын
Дата ўтварэння12 кастрычніка 1940
Дата скасавання16 ліпеня 1954

Гісторыя

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Лагішынскага раёна Пінскай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. Скасаваны 16 ліпеня 1954 года, тэрыторыя далучана да Парэцкага сельсавета[1].

Крыніцы

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.