Цэрусіт

Цэрусіт, белая свінцовая рудамінерал, карбанат свінца, каштоўная свінцовая руда. Назва паходзіць ад стар.-грэч.: κηρός — воск, лац.: cerussa — бялілы, ад падабенства колеру (перш за цэрусіт выкарыстоўваўся ў касметыцы як пудра), назва дадзена ў 1845 годзе аўстрыйскім мінералогам В. Хэйдзінгерам.

Цэрусіт
Цэрусіт
ФормулаPbCO3
СінгоніяРамбічная
КолерШэры, бураваты, часта бясколерны, часам чорны
Колер рысыБелы
БляскТлусты да алмазнага
ПразрыстасцьПразрысты
Цвёрдасць3,0 - 3,5
СпайнасцьНедасканалая да яснай
ЗломРакавісты, няроўны; вельмі далікатны
Шчыльнасць6,46 - 6,57 г/см³
Паказчык пераламлення1,804 - 2,078

Радовішчы

Месцы праявы — Германія, Зімбабвэ, Аўстралія (Брокен), ЗША (Арызона, Каліфорнія, Нью-Мексіка, Каларада), Польшча (Ніжняя Сілезія), Расія (Усходняе Забайкалле, Алтай), Казахстан.Крышталі, прыдатныя для агранкі, сустракаюцца ў Чэхіі, Італіі (Сардзінія), Аўстрыі (Блайберг), Шатландыі, Намібіі (Цумеб), ЗША (Пенсільванія, паўднёвая частка Скалістых гор).

Зблытаць агранены цэрусіт можна з алмазам і іншымі бясколернымі і карычняватымі ювелірнымі камянямі.

Літаратура

  • БЭ ў 18 тамах. Т.17, Мн.,2003, С.181

Спасылкі