Цэналеставыя
Цэнале́ставыя, пацукападобныя апосумы (Caenolestidae) — сямейства амерыканскіх сумчатых млекакормячых, адзінае сучаснае ў атрадзе цэналестаў (Paucituberculata).
Цэналеставыя | |||||||||||||||||||||||||||||
![]() Caenolestes sangay | |||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||
Caenolestidae Trouessart, 1898 | |||||||||||||||||||||||||||||
Геахраналогія з'явіўся 48,6 млн лет | |||||||||||||||||||||||||||||
|
Апісанне
Даўжыня цела 10—13 см, хваста 6—12 см. Знешне падобныя да пацукоў ці землярыек. Валасяное покрыва шчыльнае і мяккае, на спіне бура-шэрае або цёмна-бурае, на бруху святлейшае. Галава падоўжаная, канічная. Хвост укрыты кароткімі грубымі валаскамі. Канечнасці пяціпальцыя, заднія даўжэйшыя за пярэднія. У маладых самак зрэдку ёсць вывадкавая сумка, у дарослых адсутнічае.
Вядомы з эацэну Паўднёвай Амерыкі. Падзяляюцца на 3 сучасных роды, 7 відаў. Пашыраны ў лясах і гарах (да 4200 м) Паўднёвай Амерыкі. Кормяцца пераважна беспазваночнымі.
Літаратура
- Цэналеставыя // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонВасіль БыкаўКупаллеВалерый Станіслававіч МянжынскіФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіУННВУдзельнік:ZlyiLev/Парламенцкія выбары ў Італіі (2022)o67n9Марат Сяргеевіч МаркаўДругая сусветная вайнаБеларусьВікіпедыя:ФорумПравы чалавека ў БеларусіSpecial:SearchСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020—2021 гадахУладзімір КараткевічВікіпедыяВікіпедыя:СупольнасцьМайк ПампеаСпіс беларускіх імёнРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)Шаблон:РэвалюцыяЛіцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаШаблон:Выбраны зместНародная дэмакратыяБеларуская моваЯкуб КоласМікалай Багданавіч ЭнгельгартМодуль:NavboxФранцыск СкарынаВялікае Княства ЛітоўскаеІван НавуменкаВікіпедыя:ДаведкаМАЗ-5335 (сямейства)Вікіпедыя:Адмова ад адказнасці