Цела Божае (фільм)

«Це́ла Бо́жае» (польск.: Boże Ciało) — польскі мастацкі фільм рэжысёра Яна Камасы, які выйшаў на экраны ў 2019 годзе[5].

Цела БожаеM:
польск.: Boże Ciało
Постар фільма
Жанрдраматычны фільм
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Працягласць115 хв.
Краіна
Мовапольская
Год2019, 3 верасня 2020 і 2 ліпеня 2020[1]
IMDbID 8649186
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фільм быў прадстаўлены ў асноўнай конкурснай праграме ігравога кіно 26-га Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад»[6].

Сюжэт

Падчас знаходжання ў моладзевым папраўчым цэнтры 20-гадовы Даніэль перажывае духоўнае перамяненне. Ён марыць стаць святаром, але яго жаданне не можа спраўдзіцца праз судзімасць. Даніэля накіроўваюць на працу ў сталярню ў суседняе мястэчка. Дарогаю ён завітвае ў мясцовы касцёл і ўдае з сябе святара. З’яўленне ў парафіі маладога харызматычнага прапаведніка змяняе жыццё грамады: з падачы Даніэля мясцовыя жыхары пачынаюць пазбаўляцца калектыўнай траўмы, звязанай з трагедыяй, якая тут здарылася[6].

У ролях

АкцёрРоля
Барташ БяленяДаніэль Даніэль
Аляксандра КанечнаяЛідзія дзячка Лідзія
Эліза РыцэмбельМарта Марта
Томаш ЗемтэкПінчэр Пінчэр
Барбара Кужайудава
Здзіслаў Вардэйнксёндз-пробашч
Лукаш Сімлятксёндз Томаш ксёндз Томаш
Лешак Ліхотавойт мястэчка

Вытворчасць

Большай часткай здымкі адбываліся ў вёсцы Яслісцы Падкарпацкага ваяводства. Сцэна на закінутай барцы знятая на Ружнаўскім возеры[pl] ў вёсцы Табашовай Малапольскага ваяводства[7].

Прэміі і ўзнагароды

  • 9 узнагародаў Фестывалю польскага мастацкага кіно[8]
  • 3 спецыяльныя згадкі на Рэйк’явікскім міжнародным кінафестывалі[9]
  • Найлепшы акцёр (Барташ Беленя) на Чыкагскім міжнародным кінафестывалі[10]
  • Найлепшы акцёр (Барташ Беленя) на Стакгольмскім міжнародным кінафестывалі[11].

Зноскі

  • а б в г д е ё ж з і https://web.archive.org/web/20201026220202/https://europeanfilmawards.eu/en_EN/film/corpus-christi.15199 Праверана 12 лістапада 2020.
  • а б в г д е ё Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
  • Boze Cialo — IMDb (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 6 снежня 2019.
  • а б Цела Божае (недаступная спасылка). Сайт кінафестывалю «Лістапад». Архівавана з першакрыніцы 9 лютага 2020. Праверана 6 снежня 2019.
  • Sekuła, Natalia. Film «Boże Ciało», który ma szansę na Oscara, kręcono w Tabaszowej. Odnaleźliśmy słynną barkę (польск.). Dobry Tygodnik Sądecki (24 кастрычніка 2019). Праверана 28 студзеня 2020.
  • Franklin, Anna. FNE at Gdynia Polish Film Festival 2019: Prize Winners (англ.). FilmNewEurope (23 верасня 2019). Праверана 28 студзеня 2020.
  • The prized and the popular films at RIFF were screened on the last day (англ.)(недаступная спасылка). Reykjavík International Film Festival. Архівавана з першакрыніцы 10 жніўня 2020. Праверана 28 студзеня 2020.
  • Stamets, Bill. Chicago International Film Festival awards top prize to French love story ‘Portrait of a Lady on Fire’ (англ.). Chicago Sun-Times (25 кастрычніка 2019). Праверана 28 студзеня 2020.
  • Obara, Marcin. Polish actor wins Best Actor award at Stockholm film festival (англ.). The first news (16 лістапада 2019). Праверана 28 студзеня 2020.
  • Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонВасіль БыкаўКупаллеВалерый Станіслававіч МянжынскіФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіУННВУдзельнік:ZlyiLev/Парламенцкія выбары ў Італіі (2022)o67n9Марат Сяргеевіч МаркаўДругая сусветная вайнаБеларусьВікіпедыя:ФорумПравы чалавека ў БеларусіSpecial:SearchСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020—2021 гадахУладзімір КараткевічВікіпедыяВікіпедыя:СупольнасцьМайк ПампеаСпіс беларускіх імёнРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)Шаблон:РэвалюцыяЛіцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаШаблон:Выбраны зместНародная дэмакратыяБеларуская моваЯкуб КоласМікалай Багданавіч ЭнгельгартМодуль:NavboxФранцыск СкарынаВялікае Княства ЛітоўскаеІван НавуменкаВікіпедыя:ДаведкаМАЗ-5335 (сямейства)Вікіпедыя:Адмова ад адказнасці